Людвіка Караліна Радзівіл: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Mutz (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 2:
{{вызнч|1=Людвіка Караліна РАДЗІВІЛ}} ([[27 лютага|27.2]].[[1667]] — [[23 сакавіка|23.3]].[[1695]]), рэлігійная дзяячка, мецэнатка.
 
Дачка [[Багуслаў Янушавіч Радзівіл|Багуслава Радзівіла]]. Рана асірацела і мела 11 апекуноў, сярод якіх брандэнбургскі курфюрст ФрьшрыхФрьдрых Вільгельм. У спадчыну ад бацькоў атрымала вялікія маёнткі, у т.л. [[Слуцк]], [[Капыль]], [[Копысь]], [[Любча|Любчу]], [[Койданава]], [[Смалявічы]], [[Невель]], [[Себеж]], [[Кейданы]], [[Біржы]]. Цэнтрам латыфундыі быў Слуцк.
 
Людвіка Караліна выхоўвалася ў [[кальвінізм|кальвінісцкім]] асяроддзі ў Караляўцы ([[Кёнігсберг]]у) і з маленства была наканавана ў жонкі каго-небудзь з прынцаў або магнатаў. Курфюрст брандэнбургскі намовіў яе выйсці замуж за свайго малодшага сына маркграфа Людвіга (8.7.1666— 7.4.1687), супраць чаго выступалі нясвіжскія [[Радзівілы]]; кароль [[Ян III Сабескі]] хацеў ажаніць zt са сваім сынам Якубам. Пасля шлюбу з Людвігам Людвіка Караліна пераехала ў [[Берлін]], а сваёй латыфундыяй кіравала праз адміністратараў. Падтрымлівала грашыма і будавала кальвінісцкія зборы ў Літве і Беларусі, плаціла стыпендыі студэнтам, якія вучыліся ў пратэстанцкіх універсітэтах. Паводле яе загаду ў 1684 у Караляўцы быў надрукаваны малітоўнік на [[літоўская мова|літоўскай мове]] для сялян-кальвіністаў. У 1688 паўторна выйшла замуж за швагра германскага імператара, каталіцкага прынца нойбургскага і пфальц-графа рэйнскага Карла Філіпа (4.11.1661 — 31.12.1742) з дынастыі Вітэльсбахаў і пераехала ў Гайдэльберг. Працягвала аказваць дапамогу кальвіністам у [[ВКЛ]], утрымлівала Слуцкую друкарню. 20.3.1690 выдала прывілей, у якім абвяшчала на будучыню ў сваіх гарадах і маёнтках свабоду веравызнання пратэстантам і праваслаўным і гарантавала, што царкоўная унія ў яе ўладаннях не будзе ўведзена. Яе спадкаемцы прытрымліва-ліся гэтага акта.