Розніца паміж версіямі "Экзістэнцыялізм"

др
арфаграфія
др
др (арфаграфія)
'''ЭкзінстэнцыялізмЭкзістэнцыялізм''' ({{lang-fr|existentialisme}} ад {{lang-la|exsistentia}} - існаванне) — '''філасофія існавання''' — кірунак у [[філасофія|філасофіі]] [[XX стагоддзе|ХХ стагоддзя]], акцэнтуе сваю ўвагу на ўнікальнасці ірацыянальнага быцця чалавека. Экзістэнцыялізм развіваўся паралельна з роднаснымі напрамкамі [[персаналізм]]у і [[Філасофская антрапалогія|філасофскай антрапалогіі]], ад якіх ён адрозніваецца перш за ўсё ідэяй пераадолення (а не раскрыцця) чалавекам ўласнайуласнай сутнасці і вялікім акцэнтам на глыбіні эмацыйнай прыроды.
 
У чыстым выглядзе экзістэнцыялізм як філасофскі кірунак ніколі не існаваў. Супярэчлівасць гэтага тэрміна зыходзіць з самога зместу [[экзістэнцыя|«экзістэнцыі»]], бо яна па вызначэнні індывідуальная і непаўторная, азначае перажыванні асобна ўзятага індывіда, не падобнага ні на каго.
 
Гэтая супярэчлівасць з'яўляецца прычынай таго, што практычна ніхто з мысляроў, прылічаных да экзістэнцыялізму, фактычна не адносіў сябе да філосафаў-экзыстанцыялістаўэкзістэнцыялістаў. Адзіным, хто выразна выяўляў сваю прыналежнасць да гэтага напрамку, быў [[Жан-Поль Сартр]]. Яго пазіцыя была выкладзена ў дакладзе «экзістэнцыялізм - гэта гуманізм», дзе ён і распачаў спробу абагульніць экзінстэнцыянальныяэкзістэнцыянальныя памкненні асобных мысляроў пачатку XX стагоддзя.
 
== Гісторыя тэрміна ==
 
Адным з першых тэрмін «экзістэнцыйная філасофія» ({{lang-de|Existenzphilosophie}}) увёў [[Карл Ясперс]] ўу 1931 у працы «Духоўная сітуацыя часу» [http://filosof.historic.ru/books/item/f00/s00/z0000656/st000.shtml "Духоўная сітуацыя часу"] , а ў 1938 ён вынес яго ў назву асобнай працы. У якасці заснавальніка экзістэнцыяльнай філасофіі Ясперс называе [[Кіркегор]]а . У 1939 пасля смерці рускага філосафа-эмігранта Льва Шастова выходзіць яго кніга «Кіргегард і экзыстэнцыйнаяэкзістэнцыйная філасофія», аднак знаёмства Шастова з творчасцю Кіркегора адбылося толькі ў 1928, калі рускі мысляр напісаў усе свае асноўныя працы. У 1943 кнігу з такой самай назвай выпускае Ота Бальноў. Тэрмін «экзістэнцыялізм» выкарыстоўвае ў назве сваёй працы Жан-Поль Сартр ({{lang-fr|L'existentialisme est un humanisme}}, [[1946]]), дзе экзістэнцыялізм падзелены на рэлігійны ([[Карл Ясперс]], [[Габрыэль Марсель]]) і атэістычны ([[Марцін Хайдэгер]]).
 
[[Катэгорыя:Філасофія]]