Свіслацкая гімназія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др прагал
др лінкі
Радок 7:
У 1820-я гады гімназіяй кіраваў А. Сухадольскі, а ў часы пераўладкавання яе ў вучылішча – Грацэрт. Тут вывучаліся матэматычныя навукі, гісторыя, мовы, у тым ліку польская, руская, французская, маляванне (з 1820-х – тапаграфічны малюнак, чарчэнне), геаграфія, прыродазнаўчыя навукі, літаратура.
 
Гімназія ў Свіслачы была базавай школай ВілнскагаВіленскага ўніверсітэтауніверсітэта, у параграфе 1 Устава Віленскай вучэбнайнавучальнай акругі гаворыцца: “Свислочская гимназия передается в непосредственное ведение и университета”. Універсітэт падбіраў кадры для гімназіі, даваў вучэбныя пасобія, папаўняў бібліятэку. Таму гімназія ў Свіслачы адрознівалася высокім узроўнем навучання і мела вялікую вядомасць. Атрымала афіцыйную назву Гродзенская губернская гімназія ў Свіслачы.
Гімназія мела моцны прафесарска-настаўніцкі склад. Тут працавалі Леон Бароўскі – настаўнік мовы і літаратуры; Іван Вольскі – настаўнік фізікі, аўтар шматлікіх навуковых артыкулаў; Максіміліан Якубовіч – настаўнік лацінскай і грэчаскай моў, аўтар граматыкі лацінскай мовы і навуковай працы “Философия христианства”; Шыдлоўскі – настаўнік рыторыкі, вядомы пісьменнік, працаваў прафесарам Віленскага ўніверсітэта.
 
Радок 35:
Наступны ўдар па гімназіі быў нанесены ў 1830-я гады пасля паўстання 1830-1831. Парадзелі шэрагі таленавітых выкладчыкаў, зменшыўся прыток здольных вучняў. Сярод прычын гэтага было закрыцце Віленскага універсітэта (1832) і адкрыцце ў красавіку 1834 гімназіі ў Гродна. Свіслацкая гімназія пераўтварылася ў арднарную павятовую. У 1835 гімназія была рэарганізавана ў павятовае вучылішча, а праз 16 гадоў – у пяцікласнае дваранскае вучылішча. Канчаткова Свіслацкая гімназія была закрытая ў 1851, калі яе перавялі ў Шаўлі.
 
З Свіслацкай гімназіі выйшла шмат знакамітых людзей свайго часу. Сярод іх [[Осіп Пашкоўскі]], [[Леон Зенковіч]], [[Осіп Кавалеўскі]], [[Напалеон Орда]].
 
{{зноскі}}