Касцёл Святога Мікалая (Геранёны): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Aravall (размовы | уклад)
др Новая старонка: '[[Выява:Church of St Mikola Hierniony N Orda.jpg|міні|170px|Касцёл Святога Міколы, малюнак [[Напалеон Орда|Напале...'
(Няма розніцы)

Версія ад 14:26, 20 студзеня 2011

Святамікольскі касцёл у Геранёнахгатычны храм, да непазнавальнасьці зменены пазнейшымі перабудовамі.

Касцёл Святога Міколы, малюнак Напалеона Орды

Гісторыя

Архітэктура

Святамікольскі касцёл амаль цалкам страціў рысы познегатычнага збудавання. Ад гатычнага касцёла захаваліся адно агульны плян і контрфорсы на галоўным фасадзе. Збудаваны паблізу прыватнаўласніцкага замку ў Геранёнах ён меў невялікі памер. Кафалікон, падобна касцёлу святой Гертруды ў Каўнасе быў перакрыты гатычнымі скляпеннямі без апорных слупоў, утвараючы такім чынам адзін неф.

З геранёнскім касцёлам Святога Міколы звязаны лёс у тыя часы першай прыгажуні Вялікага Княства, а ў будучым — знакамітага прывіду Нясвіжскага замка Барбары Радзівіл. У гэтай святыні 18 траўня 1537 году пайшоў пад вянец са сваёй выбранніцай пятнаццацігадовай Барбарай Станіслаў Гаштольд (апошні прадстаўнік гэтага роду па мужчынскай лініі). Праз пяць гадоў Барбара стане ўдавой і неўзабаве спадабаецца князю Жыгімонту II Аўгусту. Гэты захапляльны раман завяршыўся каранаваньнем Барбары насуперак волі нядобразычліўцаў. Апазыцыю тады ўзначаліла сама каралева-маці Бона Сфорца. Як лічаць шматлікія гісторыкі, менавіта з яе «падмогі» ў 1551 годзе Барбара памерла, верагодней за ўсё, атручаная моцнадзейным ядам. Жыгімонт Аўгуст больш не ажаніўся, і таму пасля яго смерці ў 1572 годзе каралеўскі род Ягелончыкаў назаўжды знік са старонак гісторыі Вялікага Княства.