Сяргей Мікалаевіч Чыгрын: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др лінкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
Скончыў тэатральнае аддзяленне Магілёўскай культасветвучэльні і філалагічны факультэт [[БДУ]]. Працуе загадчыкам аддзела культуры і спадчыны «Газеты Слонімскай» і загадчыкам літаратурнай часткі Слонімскага беларускага драматычнага тэатра. Сябра [[Саюз беларускіх пісьменнікаў|Саюзу беларускіх пісьменнікаў]], Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Жыве ў [[Слонім]]е.
 
Дэбютаваў вершам «Свеціць сонейка» у часопісу «Бярозка» (1975). Аўтар зборнікаў паэзіі «Шчырая Шчара» (1993), «Горад без цябе» (1999), «Лірыка» (2007), "Камень Міндоўга" (2009,)кнігі гісторыка-краязнаўчых артыкулаў «Янка Купала і Слонімшчына» (1993), «Родам са Слонімшчыны» (2003), «Пакліканыя на родны парог» (2005), «Чамяры і чамяроўцы» (2006), «У пошуках слонімскіх скарбаў» (2007), «Беларуская Беласточчына» (2008), «Тэатр у Слоніме» (2008),"З беластоцкай зямлі" (2008), "Мастак Антон Карніцкі" (2009), "Жыў роднай песняй" (2010) і іншмногія іншыя.
 
Апублікаваў сотні артыкулаў з даследаваннямі жыццёвага і творчага шляху Язэпа Стаброўскага, [[Тодар Лебяда|Тодара Лебяды]], Сяргея Хмры, Яна Пятроўскага, [[Гальяш Леўчык|Гальяша Леўчыка]], [[М. Шкялёнак|Міколы Шкялёнка]] і іншых дзечаў беларускай літаратуры, гісторыі і культуры. А таксама шэраг артыкулаў, звязаных з гісторыяй Слонімшчыны, беларускай эміграцыяй, літаратурнай Беласточчынай. Аўтар краязнаўчай кнігі «Янка Купала і Слонімшчына» (Слонім, 1993). Уклаў і выдаў літаратурную спадчыну С. Грынкевіча, Ф. Грышкевіча, У. Казлоўшчыка (Беласток, «Вяртанне да сваіх», 1999), а таксама гістарычныя нарысы М.Міколы Шкялёнка (Беласток, «Беларусь і суседзі», 2003), Сяргея Хмары "Рабінавы хмель" (2008), Леаніда Трубача "Паміж песняй і болем" і іншыя.
 
На беларускую мову пераклаў вершы французскіх паэтаў — Поля Элюара, Луізы Мішэль, Эжэна Пацье, Поля Верлена і ўкраінскіх паэтаў - Рыгора Елішэвіча, Валерыя Бойчанкі, Любові Пшанічнай і іншых. Пераклаў таксама п'есы А. Хайта, К. Манье, Э. Успенскага, К. Гальдоні, А. Астроўскага, С. Міхалкова, С. Пракоф'евай, Н. Абрамцавай, Г. Лабакіна, К. Папова, М. Каляды і іншых драматургаў. Многія спектаклі па п'есах гэтых драматургаў пастаўлены на сцэне Слонімскага беларускага драмтэатра і іншых тэатраў Беларусі. Напісаў таксама п'есу для дзяцей «Белая Мышка» (пастаўлена ў 2005). Аўтар шматлікіх паштовак, буклетаў, плакатаў, прысвечаных гісторыі Беларусі.