Генацыд: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др [r2.5.2] робат Дадаем: be-x-old:Генацыд
дадатак
Радок 1:
{{вызнч|1=Генацыд}} (ад слова ''генезіс'' «паходжанне»): знішчэнне або пераследаванне людзей паводле прыкметы пэўнай агульнасці іх паходжання (згодна з прынцыпам [[калектыўная адказнасць|калектыўнай адказнасці]]). Канцэпцыя генацыду не закладае абавязковай ''біялагічнай'' агульнасці пераследаванай супольнасці.
 
Міжнародны юрыдычны сэнс паняцця, згодна з Міжнароднай канвенцыяй 1948 году, уключае: забойства членаў сацыяльнай групы; спрычыненне сур'ёзных цялесных пашкоджанняў або разумовых парушэнняў членам такой групы; наўмыснае стварэнне для якой-колечы групы такіх жыццёвых умоваў, якія разлічаны на яе поўнае або частковае фізічнае знішчэнне; меры, скіраваныя на прадухіленне нараджэння дзяцей у асяроддзі якой-колечы групы; прымусовая перадача дзяцей з адной групы ў іншую.
 
Ідэалогія генацыду аснаваная на перакананні, што рэпрэсіі могуць і павінны распаўсюджвацца не толькі на людзей, вінаватых у нечым асабіста, але і на тых, хто знаходзіцца з імі у адной групе (сацыяльнай, культурнай, біялагічнай).
 
{{вызн2|Паўнамаштабны генацыд}} мае мэтай татальнае фізічнае знішчэнне асобных супольнасцяў. {{вызн2|Усеабдымны генацыд}} мае мэтай такое знішчэнне не часткі, а ўсіх супольнасцяў. Вузейшы тэрмін {{вызн2|этнацыд}} ужываецца ў дачыненні да пераследавання этнічнай, нацыянальнай групы. Складавымі часткамі генацыду з'яўляюцца {{вызн2|палітацыд}}  — знішчэнне або пераследаванне асобных палітычных груп, і {{вызн2|дэмацыд}}  — рэпрэсіі ў дачыненні да асобных сацыяльных груп.
 
== Тэрмін ==
 
Тэрмін быў складзены амерыканскім юрыстам Рафаэлем Лемкіным (1943) і азначаў пачаткова «дзеянні заваёўнікаў, што знішчаюць народы і этнічныя групы...групы… найперш, яўрэяў, палякаў, славакаў і рускіх...рускіх…» Пасля выхаду кнігі Р. Лемкіна «Асноўнае правіла ў акупаванай Еўропе» (1944) тэрмін «генацыд» стаў юрыдычным паняццем. Юрыдычны сэнс тэрміну быў пашыраны і ўдакладнены ў міжнароднай канвенцыі «Аб папярэджанні злачынстваў генацыду і пакаранні за яго», падпісанай 9.12.1948 у Парыжы і ратыфікаванай ўсімі членамі ААН.
 
Тэрмін увайшоў у палітычны абарот неўзабаве пасля [[2СВ|2-й сусв. вайны]] у сувязі з разгляданнем злачынстваў фашызму і ўжо тады шырока выкарыстоўваўся ў дакументах ААН. Аднак, сама практыка генацыду вядомая здаўна.
Радок 15:
Прыкладамі паўнамаштабнага генацыду з'яўляюцца дзеянні іспанцаў і партугальцаў супраць індзейцаў Лацінскай Амерыкі (1492—1750), генацыд паўноамерыканскіх індзейцаў.
 
Х. Шэрэр назваў 4 выпадкі паўнамаштабнага генацыду ў 20 ст.: турэцкі генацыд супраць армянаў (1,5  млн. ахвяр за 1915—1923); дзеянні нацысцкай дзяржавы і саюзнікаў супраць насельніцтва акупаваных краін; генацыд у Кампучыі (1975—1979); генацыд у Руандзе (1994).
 
Звычайнай практыкай сталіся працяглыя дыскусіі вакол паняцця і адпаведнасці яго выкарыстання ў канкрэтнай сітуацыі, якія працягваюцца ў пошуках палітычнай карысці або, наадварот, пазбягання палітычных наступстваў і адказнасці. Да прыкладаў, адмаўлення факту генацыду адносіцца, напрыклад, стаўленне савецкага кіраўніцтва да мільёнаў насельніцтва тэрыторый, што трапілі пад радыёактыўнае заражэнне пасля чарнобыльскай катстрофы.
 
{{Літ|1=[[Я. С. Разенблат|Евгений Розенблат]]. Терминология темы Холокоста: основные проблемы // {{крыніцы/ГА-9}} С.92—103.}}
 
== Гл. таксама ==
 
* [[Армянскі генацыд]]
 
[[Катэгорыя:Генацыд]]