Крыштоф Мікалай Дарагастайскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.6.4) (робат Дадаем: be-x-old:Крыштап Мікалай Дарагастайскі; касмэтычныя зьмены
Радок 3:
 
== Жыццяпіс ==
[[ImageВыява:Herb Leliwa.jpg|thumb|Герб «Ляліва»]]
{{змест злева}}
Паходзіў аднаго з найзаможных і найстаражытных магнацкіх родаў у ВКЛ, чые продкі падчас Гарадзенскай уніі (1413) ўзялі ад палякаў герб Ляліва. Нарадзіўся ў сям'і полацкага ваяводы Мікалая Дарагастайскага і Ганны Вайнянкі. Выхоўваўся ў кальвінскай веры. Пачатковую адукацыю атрымаў дома, потым вучыўся ў вядомай гімназіі Яна Штурма ў Страсбургу, 16.12.1575 запісаўся ў каталіцкую Фрыбурга-Брызгоўскую акадэмію. Добраахвотнікам у войску Свяшчэннай Рымскай імперыі удзельнічаў у ваенных дзеяннях у Нідэрландах. Падарожнічаў па Еўропе, найбольш упадабаў Італію. Атрымаў ганаровае грамадзянства ў Венецыі, гасцяваў у Ферары, у Балонні ў графа Пепулу. Надоўга затрымаўся ў Неапалі, горадзе вядомым пародзістымі конямі і першай у свеце вышэйшай школай коннай язды, браў урокі ў знакамітых майстроў-"кавалькатораў" П. Карацыёлы, Клаўдыя Кортэ, Петра Антоніа Ферара. З апошнім, гіполагам і надворным канюшым неапалітанскага віцэ-караля, князя дэ Асуна, у Дарагастайскага склаліся асабліва прыязныя адносіны. "...Мой вельмі зычлівы настаўнік, які не меў тады ў хрысціянскім свеце роўнага сабе ў навуцы коннай язды", такімі словамі згадаў яго Крыштаф Дарагастайскі пазней ў "Гіпіцы"<ref>Кн. I, раздз. VIII.</ref>. Менавіта Ферара заахвоціў Крыштафа Дарагастайскага скласці дапаможнік па конегадоўлі для суайчыннікаў.
Радок 41:
У перакладзе на беларускую мову "Гіпіка" выйшла ў 2007<ref>Гіпіка, альбо Кніга пра коней / Крыштаф Монвід Дарагастайскі; уклад. Святлана Ішчанка, В. Дубоўскі, пер. з польскай С. Ішчанка, Г. М. Брэгера. – Мінск, Юніпак, 2007. – 216 с. іл.</ref>, пераклад рабіўся з мікрафільмаў — копіі першага выдання 1603, якія захоўваюцца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, зверка рабілася з выдання 1730, якое захоўваецца тамсама, і з апошнім выданнем 1861.
 
=== Іншае ===
Апроч "Гіпікі", К. Дарагастайскі напісаў яшчэ некалькі літаратурных твораў, якія ў большасці засталіся ў рукапісах. Вучнем гімназіі ў Страсбургу ён сачыніў некалькі эпіграм у абарону свайго апекуна ў замежжы Яна Гаслера. Стараючыся атрымаць званне магістра філасофіі, Гаслер удаўся ў публічны дыспут з прапаведнікам, рэктарам Страсбургскай акадэміі. Дыскусія вакол пытання, ці даследаваў Арыстоцель таямніцу св. Тройцы (так сцвярджаў Гаслер), перарадзілася ў пазанавуковую спрэчку. Адным з аргументаў ягоных апанентаў было накладанне кары - дзесяць дзён карцэра. Гаслер збег у Фрыбург, а К. Дарагастайскі, помсцячы за настаўніка, прыбіваў эпіграмы супраць ягоных непрыяцеляў да дзвярэй Страсбургскай акадэміі. Пасля атрымання звання доктара медыцыны ў Фрыбургу К. Дарагастайскі выдаў друкаваны зборнік вершаў, прысвечаных барону Дзісбаху - вядомаму мецэнату, у т.л. Яна Гаслера. Фрагменты гэтых твораў захаваліся ў зборах рукапісаў Бібліятэкі Асалінскіх у Вроцлаве. Аб аўтарстве К. Дарагастайскага сведчыць ягоны подпіс пад манускрыптамі, азагалоўленымі "Carmina...". Гэта не цэласны збор, розныя празаічныя тэксты пераплятаюцца з вершаванымі, змешчаны тамсама творы "Лямант РП маці..." і "Archiducis Maximiliani...". 9-старонкавы рукапіс у вельмі дрэнным стане захаваўся толькі ў фрагментах.
 
Радок 68:
 
{{DEFAULTSORT:Дарагастайскі Крыштаф Мiкалай Мікалаевіч}}
 
[[Катэгорыя:Род Дарагастайскіх]]
[[Катэгорыя:Стольнікі літоўскія]]
Радок 76 ⟶ 77:
[[Катэгорыя:Асобы]]
 
[[be-x-old:Крыштап Мікалай Дарагастайскі]]
[[lt:Kristupas Dorohostaiskis]]
[[pl:Krzysztof Dorohostajski]]