Розніца паміж версіямі "Беларуская археалогія"

др
др
[[Гістарыяграфія]] беларускай археалогіі ўзнікла намаганнямі [[К. П. Тышкевіч]]а ў сярэдзіне 19 ст., практычна адначасова з узнікненнем самой гэтай галіны ведаў. Тышкевіч у сваіх працах не толькі сістэматычна асвятляў тагачасныя даследаванні археолагаў і краязнаўцаў, але і ўпершыню паспрабаваў ахарактарызаваць іх погляды на старажытную гісторыю, разгледзець ідэі і гіпотэзы сваіх папярэднікаў, увёў у навуковы ўжытак раней невядомыя імёны даследчыкаў.
 
Больш сцісла, а часам і павярхоўна, закранаў адпаведныя тэмы [[Я. П. Тышкевіч]]; павярхоўна і бегла — [[А. К. Кіркор]], [[І. І. Крашэўскі]], [[У. Сыракомля]], [[П. М. Шпілеўскі]], [[В. А. Каратынскі]], [[К. А. Гаворскі]] і інш.
 
Экскурсы ў гісторыю развіцця беларускага краязнаўства і археалогіі рабілі [[А. П. Сапуноў]], [[Е. Р. Раманаў]], [[М. В. Доўнар-Запольскі]], [[В. А. Шукевіч]], [[Ф. В. Пакроўскі]] і інш.