Аб’яднаная грамадзянская партыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 21:
Партыя мае арганізацыі ва ўсіх вабласцях і ў 90% раённых цэнтраў краіны. У парлямэнцкую фракцыю АГП "Грамадзянскае дзеяньне" ўваходзяць 22 дэпутаты (ніводзін зь іх не ўвайшоў у прызначаны ў 1996 г. прэзідэнтам "парлямэнт"). Пад час давыбараў у Вярхоўны Савет, якія праводзіліся ў 1996 г. адначасова з рэфэрэндумам па 61 акрузе, 70% кандыдатаў ад АГП выйшлі ў другі тур, а адзін (доктар эканамічных навук Ул. Тарасаў) перамог у першым туры. На выбарах у Мінскі гарадскі Савет у 1996 г. 77% кандыдатаў ад АГП выйшлі ў другі тур. Аднак вынікі выбараў былі незаконна адмененыя прэзідэнтам з мэтаю ўсталяваньня асабістай дыктатуры.
 
АГП зьяўляецца апазыцыйнай партыяй і каардынуе сваю дзейнасьць зь іньшымі апазыцыйнымі партыямі ў рамках Каардынацыйнай Рады дэмакратычных сілаў. Усі асноўныя мэрапрыемствы праводзяцца дэмакратычнымі партыямі сумесна. Рашэннем Вярхоўнага Савета створаны Нацыянальны выканаўчы камітэт (НВК, Грамадскі кааліцыйны ўрад) - "ценявы кабінет" апазыцыі. Большасць у НВК - прадстаўнікі АГП. Экспэрты адзначаюць інтэлектуальны патэнцыял і прафэсійны ўзровень НВК як значна вышэйшы за ўзровень цяперашняга ўрада. Большасьць экспэртаў лічыць, што пасьляпасля зьмены рэжыма значная частка новага ўрада будзе складацца з прадстаўнікоў АГП, прычым менавіта яны ўзначаляць "эканамічны блок" урада. Гэта зьвязанае з тым, што сярод сяброў АГП вельмі шмат вядомых у краіне й за мяжою эканамістаў, юрыстаў, арганізатараў вытворчасці, грамадскіх і дзяржаўных дзеячаў. Партыяй распрацаваная Канцэпцыя эканамічных рэформаў і пакет заканапраэктаў для яе рэалізацыі. Праца па ўдасканаленьню Канцэпцыі й распрацоўка заканапраэктаў працягваецца.
 
АГП - партыя ліберальна-кансэрватыўнай палітычнай арыентацыі, асноўнымі каштоўнасьцямі якой зьяўляюцца свобода, прыватная ўласнасць, законнасць, прыярытэт правоў чалавека. АГП супрацоўнічае з партыяй "Саюз Свабоды" (Польшча, лідэр - Л.Бальцэровіч), Партыяй "Саюз Айчыны - Літоўскія Кансэрватары" (лідэр - В.Ландсбергіс), Партыяй Isamaaliit ("Саюз Айчыны", Эстонія, лідэр - прэм'ер-міністар Эстоніі Март Лаар), Партыяй "Рэформы й Парадак" (Украіна, лідэр - В.Пінзэнік), Саюзам правых сілаў (Расея, Б.Нямцоў, Я.Гайдар), Кансэрватыўнай партыяй Вялікай Брытаніі, Эўрапейскім дэмакратычным саюзам (які аб'ядноўвае правацэнтрысцкія партыі эўрапейскіх краінаў) і іншымі палітычнымі арганізацыямі за мяжою. АГП таксама супрацоўнічае зь Міжнародным Рэспубліканскім Інстытутам, які прадстаўляе Рэспубліканскую партыю ЗША.