Джэймс Джойс: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: tt:Джеймс Джойс
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 10:
У [[1900]] г. у дублінскай газеце «Двухтыднёвы агляд» выйшла першая публікацыя Джэймса Джойса — эсэ аб п'есе [[Генрык Ібсэн|Генрыка Ібсэна]] «Калі мы, мёртвыя, абуджаемся». У гэты ж час Джойс пачаў пісаць лірычныя вершы. З 1916 года выдаваўся ў літаратурным амэрыканскім часопісе «Літл Рэвю», заснаваным Джэйн Хіп і Маргарэт Андэрсан.
 
Ва ўзросьце 22 гадоў Джойс зьехаў у [[Парыж]]. Гэта быў яго першы ад'езд на кантынент, дзе з прычыны фінансавых праблемаў ён, як калісьці яго тата, часта мяняў прафесіі. Ён працаваў [[журналіст]]ам, настаўнікам і г.д. Праз год пасьляпасля таго, як ён прыехаў у [[Францыя|Францыю]], Джойс атрымаў тэлеграму аб тым, што яго маці знаходзіцца ў цяжкім стане, і вярнуўся ў Ірляндыю. ПасьляПасля смерці маці ў [[1904|1904 годзе]] Джойс зноўку пакінуў радзіму, на гэты раз разам з пакаёўкай Норай Барнакл, на якой пазней (праз 27 год) ажаніўся.
 
Незадоўга да пачатку [[Першая сусветная вайна|Першае сусветнай вайны]] Джойс з жонкай перабраліся ў [[Цюрых]], дзе ён пачаў працаваць над раманам «Партрэт мастака ў юнацтве», а пазьней і над першымі главамі «[[Уліс, раман)|Уліса]]». Перамяшчаючыся па [[Еўропа|Еўропе]], Джойс пісаў вершы, некаторыя з якіх публікаваліся ў анталогіях [[імажызм]]а. Ён таксама працягваў працаваць над «[[Уліс, раман|Улісам]]», раманам, які ўпершыню пабачыў свет не на радзіме пісьменніка (дзе быў апублікаваны ў [[1933|1933 годзе]]), а ў Францыі. Гэта найбольш вядомы твор Джойса, дзе аўтар на 600 старонках апавядае аб адным дні ([[16 чэрвеня]] [[1904]] г.) дублінскага яўрэя Леапольда Блюма. Нягледзячы на тое, што «[[Уліс, раман|Уліс]]» ствараўся за мяжой, па гэтай кнізе, як сцьвярджаў сам Джойс, магчыма было аднавіць Дублін у выпадку яго зьнішчэньня. Дзень 16 жніўня святкуецца заўзятарамі Джойса ва ўсім свеце як [[Блумсдэй]] (Bloomsday).