Нясвіжскі раён: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат Дадаем: uk:Несвізький район
Няма тлумачэння праўкі
Радок 54:
Паўночная частка тэрыторыі раёна размешчана на [[Стаўбцоўская раўніна|Стаўбцоўскай раўніне]], паўднёвая - у межах [[Капыльская града|Капыльскай грады]]. Паверхня хвалістая, на поўдні - дробнагарыстая. Карысныя выкапні: торф, пясчана-гравійныя сумесі, будаўнічыя пяскі, гліна. Пад лесам занята 11% тэрыторыі раёна, пад балотамі - 0,6%.
 
У раёне гідралагічны заказнік мясцовага значэння Малеўскі, помнікі прыроды рэспубліканскага значэння: хвоя Крымская, звычайная і горная ў Вінклераўскім лясніцтве, дуб пірамідадьны ў в Заазер'е, дуб ў в Козлы, лесапарк "«Альба"», 8 дубоў-волатаў, парк "«Нясвіж"» .
 
На тэрыторыі раёна працякаюць рэкі [[Рака Уша|Уша]], [[Рака Сноўка|Сноўка]] і [[Рака Тур'я|Тур'я]] (басейн [[Нёман]]а), [[Рака Лань|Лань]] і [[Рака Цапра|Цапра]] (басейн [[Рака Прыпяць|Прыпяці]]).
 
Зямлі сельскагаспадарчага карыстання складаюць 75,5% плошчы зямель раёна. Сельскагаспадарчая спецыялізацыя: малочна-мясная жывёлагадоўля, свінагадоўля, птушкагадоўля. Вырошчваюць збожжавыя, кармавыя і тэхнічныя культуры, бульбу. Прадпрыемствы харчовай, швейнай, рыбнай, мясцовай, тарфяной прамысловасці, у Нясвіжы завод медпрэпаратаў, у Гарадзеі [[Гарадзейскі цукровы камбінат|цукровы камбінат]] і льнозавод; рыбная гаспадарка "«Альба"».
 
Па тэрыторыі раёна праходзіць электрыфікаваная чыгунка і аўтамагістраль Мінск-Брэст, Нясвіж злучаны аўтамабільнымі дарогамі з цэнтрамі суседніх раёнаў.