Вялікі шлем: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пачатак
(Няма розніцы)

Версія ад 12:46, 27 ліпеня 2007

Шаблон:Вызн, Шаблон:Вызн2 (англ.: heaume ад франц. шлем, ням.: Topfhelm шлем-гаршчок і ням.: Kuebelhelm шлем-коўш, ням.: Ueberhelm верхні шлем), шлем закрытага тыпу, пераважна цыліндрычнай формы. Пераважная ахова галавы рыцарскай конніцы ў 2-й пал. 13 і часткова ў 14 ст. Пазней пэўны час вялікі шлем заставаўся ва ўжытку як турнірны шлем (адна з папулярных канструкцый — "жабіна галава").

Вялікія шлемы развіліся ў 13 ст. з шаломаў, дапоўненых маскай або разбудаваным наноснікам, пэўны час суіснавалі, і былі выцеснены бацынетамі.

Агульная форма цыліндрычная, часам са скосам верху пярэдняй часткі. Верх звычайна плоскі (шлем-гаршчок), з 14 ст. купалавідны (шлем-коўш). Шлем вырабляўся нітаваннем з некалькіх пласцін, зрокавыя шчыліны і пярэднія швы часта ўзмацняліся накладкамі. У верхняй частцы шлема рабіліся мацаванні для гербавых кляйнодаў, якія выконвалі ролю пазнавальных знакаў.

Адметнасцю такога шлема быў вялікі ўнутраны аб'ём, што дазваляла надзяваць яго паўзверх кальчужнага каптура. У пач. 14 ст., са з'яўленнем купалавіднай верхняй часткі (шлем-коўш), стала магчымым надзяваць яго і паўзверх іншага, больш шчыльна прылеглага да галавы шлема, напр., бацынета, адсюль паходжанне функцыянальнага тэрміна "верхні шлем", які азначае не канструкцыю, а спосаб выкарыстання. Пасля капійнага сутыкнення, і пры пераходзе, напр., да мечнага бою, верхні шлем скідаўся за спіну, дзе павісаў на спецыяльных ланцугах[1].

Як ва ўсіх закрытых шлемах, вентыляцыйныя адтуліны з левага боку звычайна рабілі меншымі або не рабілі іх зусім.

Зноскі

  1. Мюлер...

Крыніцы

  • Helmet //   Chisholm, Hugh, рэд. (1911). Encyclopædia Britannica [англійская] (11th ed.). Cambridge University Press. {{cite encyclopedia}}: Адсутнічае або пусты |title= (даведка)
  • Петар Мюлер. Topfhelm и Kubelhelm в Средние Века [Carlsruhe, 1998] / У перакл.: А. Гладченков, 2004. — "Домашняя страница сэра Ричарда".