Мулішча: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Mutz (размовы | уклад)
Новая старонка: '{{Мястэчка | Назва = Мулішча | Назва ў родным склоне = Мулішчы | Краіны = Белар...'
 
др арфаграфія
Радок 36:
Гісторыя пасялення Мулішчы пачынаецца з часоў, калі велізарнымі плошчамі зямлі на Барысаўшчыне валодалі [[Радзівілы]] ([[Барысаўскі староства|Барысаўскім староствам]], а пасля яго зліквідавання буйным землеўладаннем, у якое яно пераўтварылася). Было гэта напрыканцы [[18 стагоддзе|ХVІІІ]] — у першай палове [[19 стагоддзе|ХІХ стагоддзя]]. У гэты час ва ўрочышчы Мулішчы перадаецца ў арэнду Іосіфу Аляхновічу 200 дзесяцін зямлі, 130 з якой было ворнай.
 
Аляхновіч пераязджае жыць на арандуемыя землі, будуе тут двухпавярховы асабняк, лазню, свіранысвірны, будынак для захавання садавіны, канюшні, кароўнікі, птушнікі і іншыя збудаванні. Ля дома на двух гектарах закладвае сад. Гаспадарка мела паўсотні коней, каля паўтары сотні буйнога рагатага быдла, сярод якога было 60 дойных кароў, больш сотні авечак. На палях пераважна вырошчваліся зерневыя, зернебабовыя культуры, шматгадовыя злакавыя і бабовыя травы. Асаблівая ўвага надавалася ў гаспадарцы жыту і ячменю, якіх, дарэчы, летам не заўсёды меліся ў дастатковай колькасці. Бульбу і лён у гаспадарцы не вырошчвалі. Чвэрць ворных земляўзямель не апрацоўвалася і прызначалася для выпасу быдла.
 
Абслугоўвалі гаспадарку 15-17 чалавек. Для іх былі пабудаваны адмысловыя будынкі. Для выканання сэзонныхсезонных работ: апрацоўкі палёў, сяўбы і збору ўраджаю, прыцягваліся наёмныя сяляне з [[Вяляцічы (Мінская вобласць)|Вяляцічаў]]. Аднак пастаянныя змены і часовасць працаўнікоў нярэдка даводзіла яе да хаатычнага стану. Усёй гаспадаркай кіраваў прыказчык, для якога таксама быў у садзе пабудаваны дом.
 
Адносіны арандатара з працаўнікамі-сялянамі склаліся добрыя. Ён да іх ставіўся з павагай, ніколі ад іх не патрабаваў нічога лішняга.
Радок 44:
Падчас падзеяў [[1917]] году жыхары навакольных вёсак разрабавалі і спалілі маёнтак. Пасля таго некалькі год зямля тут не апрацоўвалася. У [[1920]] годзе яна была падзелена сярод беззямельных сялян. Асобныя з іх атрымалі кароў і коней са зліквідаваных гаспадарак Занцэвіча і Аляхновіча. Так была ўтворана вёска Мулішчы.
 
Пасяленцы Мулішчаў ня мелі вопыту ў земляробстве — гэта былі былыя батракі Занцэвіча і моцных сялян з Вяляцічаў, якія раней працавалі на лесанарыхтоўках, лесасплавах. Большасць з іх ня мела нават коней і ім не было як апрацоўваць зямлю. Даводзілася запазычваць іх у суседзяў. Былі праблемы ў пасяленцаў і з насеннем. Як вынік, іх зямля апрацоўвалася дрэнна, зарастала хмызняком і пустазельлемпустазеллем, а самі яны атрымлівалі невялікія ўраджаі і жылі бедна. Амаль ўсе пасяленцы, паўтара дзесятка гаспадарак (акрамя Філіпа Рашэтніка і каваля Антона Людвіга), не выходзілі з цяжкага эканамічнага становішча.
 
У [[1930]] годзе сялянскія гаспадаркі з Мулішчаў увайшлі ў калгас «Іскра». У 60-х — 70-х гадах [[20 стагоддзе|ХХ стагоддзя]] Мулішчы былі прызнаны непэрспэктыўнайнеперспектыўнай вёскай. У выніку меней чым за 30 год яе насельніцтва паменшылася амаль у чатыры разы. Зараз Мулішчы — невялікая вёска з насельніцтвам у некалькі дзесяткаў чалавек.
 
== Насельніцтва ==