Камісіі парадкавыя цывільна-вайсковыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Камісіі парадкавыя цывільна-вайсковыя''' - органы мясцовай адміністрацыі ў [[Рэч Паспаліта...'
 
+ {{ізаляваны артыкул|сірата0кластар4}} using AWB
Радок 1:
{{ізаляваны артыкул|сірата0кластар4}}
'''Камісіі парадкавыя цывільна-вайсковыя''' - органы мясцовай адміністрацыі ў [[Рэч Паспалітая |Рэчы Паспалітай]]. Створаны [[6 лістапада]] [[1789]] г. [[Чатырохгадовы сойм|Чатырохгадовым соймам 1788 — 1792]] гг. па ініцыятыве паслоў браслаўскага [[Тамаш Ваўжэцкі|Т.Ваўжэцкага]] і новагародскага М.Бярновіча. 3 лютага [[1790]] г. пастаянна-дзейныя органы выканаўчай улады. У [[1791]] г. падпарадкаваны [[Камісія паліцыі абодвух народаў|Камісіі паліцыі абодвух народаў]]. У камісіі выбіраліся 15 камісараў з неасуджанай і аселай шляхты ў ваяводствах і паветах на сойміках на 2 гады. Без выбрання за грамадскія заслугі ў камісіі ўваходзілі сенатары, цівуны, павятовыя маршалкі, гродавыя старасты, харужыя. Кожная камісія мела канцылярыю з возным і адвакатам. Сесіі адбываліся штодня акрамя святаў. Камісары выконвалі функцыі бясплатна, але на работу канцылярыі збіралася па шэлегу з кожнага злотага падаткаў. У [[ВКЛ]] існавалі 23 камісіі ў адпаведных адміністрацыйных цэнтрах, у т.л. ва [[Ушачы|Ушачах]] для [[Полацкае ваяводства|Полацкага ваяводства]], [[Чарэя|Чарэі]] для [[Віцебскае ваяводства|Віцебскага ваяводства]], [[Халопенічы|Халопенічах]] для [[Аршанскі пвает|Аршанскага павета]], [[Брэст|Берасці]] для [[Берасцейскае ваяводства|Берасцейскага ваяводства]] і [[Кобрынскі пвает|Кобрынскага павета]], [[Бабруйск]]у для [[Рэчыцкі пвает|Рэчыцкага павета]]. Камісіі наглядалі за мерамі і вагамі, цэнамі, мануфактурамі, корчмамі, гарадамі, шляхамі зносін, рачнымі перавозкамі. Абавязаны былі клапаціцца аб росце земляробства, рамёстваў, гандлю. Вялі ўлік насельніцтва, збіралі падымны падатак. Кіравалі ўтварэннем парафіяльных школ пры плябаніях, раскватараваннем і забеспячэннем войск рэкрутамі і харчам. У якасці суда 1-й інстанцыі разглядалі маёмасныя справы і справы па адміністрацыйных правапарушэннях, канчаткова і безапеляцыйна, калі іск не перавышаў 300 злотых, а кара — 50 злотых і 3 дзён турмы. Астатнія справы па прадстаўленні павятовых дазорцаў адсылаліся па апеляцыі на канчатковы прысуд [[Камісія паліцыі абодвух народаў|Камісіі паліцыі абодвух народаў]]. Разбіралі спрэчкі паміж ваеннымі і цывільным насельніцтвам, каралі за непаслушэнства публічнай уладзе і землеўладальнікам, але не мелі права судзіць па крымінальных справах. Скасаваны [[22 верасня]] [[1792]] г. [[Таргавіцкая канфедэрацыя|Таргавіцкай канфедэрацыяй]]. Адноўлены [[Гарадзенскі сойм 1793|Гарадзенскім соймам 1793]] г., але фактычна не дзейнічалі. У час [[Паўстанне 1794|паўстання 1794]] г. створаны новыя камісіі, звычайна з 21 чалавека, якія размяркоўваліся паміж 6 аддзеламі (парадку, бяспекі, скарбу, войска, спраў, жыўнасці). Падуладная камісіі тэрыторыя падзялялася па парафіях або дазорах (да 1200 двароў) для арганізацыі паспалітага рушэння і рэгулявання адносін сялян з панамі. Праіснавалі да [[1795]] г.