Розніца паміж версіямі "Гісторыя Польшчы"

36 байтаў дададзена ,  9 гадоў таму
др
др (робат Дадаем: an:Historia de Polonia)
др (→‎Польскія землі 1795—1815: вікіфікацыя)
Ранейшыя каронныя маёнткі, а таксама маёнткі ліквідаванага ордэна езуітаў сталі ўласнасцю аўстрыйскай дзяржавы. Гэтыя землі выкарыстоўваліся для прыцягнення каланістаў, якія вербаваліся з прырэйнскіх княстваў. У 1780-е на Галіцыю распаўсюдзіліся рэформы, праведзеныя ў імперыі Іосіфам II, у прыватнасці, была скасаваная асабістая залежнасць сялян, зробленая спроба абмежаваць іх павіннасці.
 
Польскія патрыёты не змірыліся з стратай краінай дзяржаўнай незалежнасці. У Варшаве ў 1798 паўстала таемнае «Таварыства польскіх рэспубліканцаў». У шматлікіх еўрапейскіх краінах існавалі польскія прадстаўніцтвы, якія аб'ядноўвала парыжская эміграцыя. Генерал Я. Г. Дамброўскі прапанаваў французскаму ўраду — Дырэкторыі — праект стварэння [[Легіёны польскія|польскіх легіёнаў]], які быў першапачаткова прыняты. Меркавалася, што легіёны ўступяць у Галіцыю і стануць ядром паўстання. Аднак Напалеон Банапарт, які прыйшоў да ўлады ў ва Францыі перафарміроваў польскія легіёны ў звычайныя французскія войскі.
 
У 1806, заняўшы Берлін і прасоўваючыся да меж польскіх земляў, Напалеон даручыў Дамброўскаму сфармаваць польскае войска і паспрабаваў усталяваць кантакт з Т. Касцюшкам. Аднак патрабаванні апошняга аб аднаўленні Польшчы ў старых межах былі для Напалеона непрымальнымі. Пасля перамогі напалеонаўскага войска пад Фрыдландам, у Тыльзіце ў 1807 было заключаны дагавор аб стварэнні з часткі польскіх земляў Варшаўскага княства. Князем стаў Фрыдрых Аўгуст Саксонскі. Па канстытуцыі 1807 княства аб'яўлялася спадчыннай канстытуцыйнай манархіяй. Манарху належала выканаўчая ўлада і заканадаўчая ініцыятыва. Ён мог прызначаць міністраў і іншых вышэйшых службовых асоб. Пры ім складалася Раду міністраў і Дзяржаўная рада (''Rada Stanu''), якая была дарадчым органам і адначасова выконвала функцыі вышэйшага адміністрацыйнага суду. Сейм княства, які складаўся з двух палат, меў абмежаваныя кампетэнцыі. Па французскім узоры дзяржава падпадзялялася на дэпартаменты, на чале якіх стаялі прэфекты, якія былі ў прамым падначаленні міністра замежных спраў. Канстытуцыя не гарантавала княству поўнай дзяржаўнай самастойнасці: унутраная яго палітыка залежыла ад саксонскага караля, а войска нахадзілася пад французскім кіраўніцтвам. Апроч таго, адмысловы прадстаўнік Францыі здзяйсняў кантроль за дзейнасцю ўрада княства. Абвяшчалася адмена прыгоннай залежнасці і роўнасць усіх перад законам.