Розніца паміж версіямі «СС»

39 байтаў дададзена ,  10 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
[[File:Flag Schutzstaffel.svg|thumb|]] '''СС''' (ням. '''die SS''', назва паходзіць ад абрэвіятуры нямецкага авіяцыйнага тэрміна ''Schutzstaffel'' - «эскадрылля прыкрыцця (абароны)», у Германіі паняцце die SS дачыненні да СС ніколі не расшыфроўвалася) — ваенізаваныя фарміраванні, ахоўныя атрады НСДАП. Першапачаткова СС прызначаліся для асабістай аховы [[Адольф Гітлер|А. Гітлера]] і ўваходзілі ў склад штурмавых атрадаў. З 1934 СС былі выдзелены з штурмавых атрадаў як асобная структура НСДАП і падпарадкоўваліся асабіста Гітлеру і рэйхсфюрэру СС [[Генрых Гімлер|Г. Гімлеру]]. У снежні 1939 колькасць СС складала 243,6 тыс. чал (у тым ліку ў Агульных СС - 223,6 тыс. чалавек). З снежні 1934 пачалося стварэнне частак ўзмацнення СС, якія ў чэрвені 1940 атрымалі найменне Войскаў СС (да сакавіка 1945 колькасць асабістага складу Войскаў СС складала 830 тыс. чалавек).
 
У 1933-1945 ў падпарадкаванні СС знаходзіліся канцэнтрацыйныя лагеры і лагеры смерці, у якіх загінулі мільёны людзей. СС былі асноўным арганізатарам тэрору і знішчэння людзей па расавых прыкметах, палітычных перакананнях і дзяржаўнай прыналежнасці як у Германіі, так і ў акупаваных ёю краінах.
Ананімны ўдзельнік