Нарымонт Гедзімінавіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: be-x-old:Нарымонт
др год
Радок 1:
'''Нарымонт–Глеб Гедзімінавіч''' (''Нарымунт'', ''Нарымант''; ~[[1295]] – [[2 лютага]] [[1348]]), князь полацкі ([[1336]]–[[1345]]). Другі сын [[Гедзімін|Гедзіміна]] ад першага шлюбу.
 
Упершыню згадваецца ў [[1331]], калі Гедзімін затрымаў на [[Валынь|Валыні]] наўгародскага архіепіскапа Васілія, адпусціўшы з умовай абрання Нарымонта [[Князі наўгародскія|князем Вялікага Ноўгарада]]. Прыбыў у [[Ноўгарад]] у кастрычніку [[1333]], атрымаў у кармленне [[Ладага|Ладагу]], [[Арэшак]], [[Карэла|Карэлу]], палову [[Капор'е|Капор'я]]. Каля [[1335]] паехаў з Ноўгарада, хутчэй за ўсё, каб заняць полацкі сталец пасля смерці [[Воін Полацкі|Воіна]]. Пакінуў у Ноўгарадзе замест сябе сына Аляксандра. У [[1338]] адмовіўся прыехаць на дапамогу наўгародцам для адбіцця шведскай агрэсіі і нават адклікаў Аляксандра з Арэшка. Намеснікі Нарымонта, аднак, заставаліся ў Арэшку да 1348. Каля 1338 разам з полацкім епіскапам Рыгорам падпісаў дагавор з [[Рыга|Рыгай]].<ref>Захаваўся толькі дадатак пра вольны гандаль. Дагавор раней памылкова датаваўся [[1330]].</ref> Ускосна згадваецца як полацкі кароль у дагаворы [[Смаленскае княства|Смаленска]] з Рыгай (~[[1340]]). Паводле [[Летапісец вялікіх князёў літоўскіх|Летапісца вялікіх князёў літоўскіх]] па Гедзіміне атрымаў [[Пінскае княства]] "''зо всеми околичностями над Припетю рекою аж до Днепра''", якое заставалася і за яго нашчадкамі — [[Нарымонтавічы|Нарымонтавічамі]] да канца [[XIV стагоддзе|XIV стагоддзя]]. Пад час міжкняжання ([[1341]]–[[1345]]) быў буйнейшым землеўладальнікам і, відаць, самым уплывовым князем [[ВКЛ]]. Супраць яго і Яўнута выступілі браты [[Альгерд]] і [[Кейстут]], пасля заняцця Альгердам вялікакняскага стальца ў (1345 годзе) Нарымонт уцёк да хана [[Залатая Арда|Залатой Арды]] [[Джанібек|Джанібека]], а Альгерд перадаў Полацкае княства свайму сыну [[Андрэй Альгердавіч|Андрэю]]. Нарымонт вярнуўся ў ВКЛ каля [[1346]], у [[1347]] годзе браў удзел у паходзе супраць [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскага ордэна]], загінуў у бітве на рацэ Стрэве (2 лютага 1348).
 
{{зноскі}}