Розніца паміж версіямі "Ян Якаб Слаўэрхоф"

др
вікіфікацыя
др (r2.7.1) (робат Дадаем: de:Jan Jacob Slauerhoff)
др (вікіфікацыя)
| Месца смерці = [[Хілверсум]]
| Грамадзянства = {{Сцяг Нідэрландаў}} [[Нідэрланды]]
| Род дзейнасці = [[паэт]], [[празаік]], [[перакладчык]]
| Гады актыўнасці =
| Кірунак =
| Жанр =
| Дэбют =
| Прэміі =
| Узнагароды =
| Сайт =
}}
'''Ян Якаб Слаўэрхоф''', зрэдку падпісваўся '''Джон Равенсвуд''' ({{lang-nl| Jan Jacob Slauerhoff}}; [[15 верасня]] [[1898]], [[Леўвардэн]], [[Нідэрланды]]  — [[5 кастрычніка]] [[1936]], [[Хілверсум]]), паэт, празаік, перакладчык, карабельны доктар, адзін з найбуйнейшых пісьменнікаў Нідэрландаў ХХ ст.
 
{{змест злева}}
== Біяграфія ==
 
Нарадзіўся ў пратэстанцкай сям’ісям'і, быў пятым з шасці дзяцей і з самага дзяцінства пакутаваў на астму. Скончыўшы школу (у якой вучыўся разам са сваім сябрам, таксама будучым пісьменнікам, Сіманам Вестдэйкам), Слаўэрхоф абірае кар’ерукар'еру доктара і паступае ў медыцынскі універсітэт у Амстэрдаме. Аднак гэта не перашкаджае яму займацца літаратурай — першыя вершы Слаўэрхофа друкуюцца ў студэнцкім часопісе “Propria«Propria Cures”Cures». Аднак пры гэтым паэт не бярэ актыўнага ўдзелу ў студэнцкім жыцці, паглынуты светам сваіх любімых французскіх сімвалістаў — Шарля Бадлера, Поля Верлена, Трыстана Карб’ераКарб'ера, Арцюра Рэмбо, Жуля Лафорга, творы якіх ён перакладаў на нідэрландскую мову. Апроч французскай перакладаў з партугальскай (Эса дэ Кейрош, Паўлу Сэтубал), іспанскай (Рамон Гомес дэ ла Сэрна, Марцін Луіс Гусман, Рыкарда Гіральдэс і інш.) і кітайскай.
 
З 1921 году вершы Слаўэрхофа пачынаюць друкавацца ў сур’ёзнымсур'ёзным літаратурным часопісе “Плынь”«Плынь» (Het Getij), а ўжо ў 1923 годзе выходзіць яго першы паэтычны зборнік — – “Архіпелаг”«Архіпелаг» (Archipel). У тым жа годзе паэт (палічыўшы сябе яшчэ не гатовым да сталага пачуцця) разрывае стасункі з Труус дэ Рэйтэр, з якой заручыўся ў студэнцкія гады, калі дзяўчына вывучала нідэрландскую філалогію, а сам паэт — медыцыну. Не здолеўшы знайсці сабе працу ў Нідэрландах (а падчас навучання ва універсітэце ў Слаўэрхофа з’явіласяз'явілася няшмат сяброў і значна больш — ворагаў), паэт паступае на службу ў Іст-Індскую карабельную кампанію і робіцца судавым доктарам. Аднак ужо ў першым плаванні слабое здароўе Слаўэрхофа нагадвае пра сябе і вымушае яго шукаць працу на сушы. Праз некалькі месяцаў ён зноў падпісвае канктракт з карабельнай кампаніяй і плыве на Далёкі Усход. Да 1927 году, калі заканчваецца кантракт, Слаўэрхоф шмат разоў пабываў у Кітаі, Ганконгу і Японіі.
 
З 1928 году паэт пачынае плаваць доктарам на судах, што ідуць у Лацінскую Амерыку. Гэтым часам крыху паляпшаецца яго здароўе і шырыцца пісьменніцкая слава (да 1930 году надрукаваныя ўжо шэсць паэтычных зборнікаў і два зборнікі апавяданняў). У вершах Слаўэрхофа адкрываецца дзівосны свет усходніх краінаў і паўднёвых мораў, ён расказвае пра кітайцаў-кулі, што грузяць суды ад Шанхаю да Кантону, пра партавыя гарады — Порт-Саід, Джыбуці, Сінгапур, пра маракоў і піратаў, пра мужнасць, вернасць і падарожжы на самы край зямлі.
 
З 1929 году Слаўэрхоф часта бывае ў Нідэрландах, працуе ў Утрэхце ў клініцы дэрматалогіі і венерычных захворванняў. У верасні 1930 году жэніцца з Дар’яйДар'яй Колін, танцоркай, балерынай — і некаторы час адчувае сябе вельмі шчаслівым. Аднак ужо ў 1931 годзе зноў захворвае (гэтым разам на пнеўманію) і вымушаны ехаць папраўляць здароўе ў Італію, куды хуткім часам пераязджае і яго цяжарная жонка. Дзіця нараджаецца мёртвым, і Слаўэрхоф упадае ў дэпрэсію, а ў 1932 годзе зноў сыходзіць у мора. Здароўе пагаршаецца, і Слаўэрхоф вырашае выправіцца ў Паўночную Афрыку, але неўзабаве вяртаецца назад. Разам са здароеўм пагаршаюцца стасункі з жонкай, якія праз некаторы час заканчваюцца разводам.
 
Тым часам пісьменніцкая слава Слаўэрхофа ўсё расце. У 1932 годзе выходзіць яго “Забароненае«Забароненае каралеўства”каралеўства» (Het verboden rijk), гістарычны раман з рысамі магічнага рэалізму, які апавядае пра дзевятнаццатае стагоддзе і жыццё партугальскага паэта шаснаццатага стагоддзя [[Луіс дэ Камоэнс|Луіса дэ Камоэнса]], аўтара санетаў і гераічнай паэмы “Лузіяды”«Лузіяды», які, як і сам Слаўэрхоф, бываў на Усходзе. Нідэрландскі паэт неаднаразова звяртаецца да вобразу свайго папярэдніка — напрыклад, у санэце “Камоэнс”«Камоэнс», — і супастаўляе яго лёс са сваім, бачачы ў гэтым злавеснае папярэджанне (Камоэнс памёр ад чумы). Гэты, а таксама наступны раман Слаўэрхофа “Жыццё«Жыццё на зямлі”зямлі» (Het leven op aarde, 1934) былі прыхільна прынятыя крытыкай і чытачамі, а паэтычная кніга “Soleares”«Soleares» была ў 1933 годзе ўганараваная прэміяй Ван дэр Хогта.
 
Пасля 1935 году Слаўэрхоф шмат плавае па свеце. У адной з паездак у Паўднёвую Афрыку ён моцна захворвае на малярыю і ў 1936 годзе вяртаецца ў Нідэрланды — але запозна. Паэт памірае 5 кастрычніка 1936 году, неўзабаве пасля 38-га дня нараджэння, у лякарні ў Хілверсуме, не дажыўшы месяцу да выхаду свайго апошняга зборніка вершаў “Годная«Годная магіла марака”марака» (Een eerlijk zeemansgraf).
 
Пісаў таксама вершы па-французску.
 
Празаічныя творы Яна Слаўэрхофа перакладаліся на нямецкую, французскую, італьянскую і партугальскую мовы, паэзія — на рускую (Я. Віткоўскі).
 
== Творы ==
 
=== Паэзія ===
 
* [[Паўцень]] (''Clair-obscur''), 1926
* [[Усходняя Азія]] (''Oost-Azië''), 1928 (пад псеўданімам Джон Равенсвуд)
* [[Эльдарада]] (''Eldorado''), 1928
* [[Архіпелаг]] (''Archipel''), 1929
* [[Балотныя кветкі]] (''Fleurs de marécage''), 1929 (па-французску)
* [[Сатурн]] (''Saturnus''), 1930 (пашыранае і дапоўненае выданне "«Паўценю"»)
* [[Малапрыдатны]] (''Yoeng Poe Tsjoeng''), 1930 (пераклады з кітайскай і арыгінальныя вершы)
* [[Серэнада]] (''Serenade''), 1930
* [[Soleares]] (''Soleares''), 1933
* [[Годная магіла марака]] (''Een eerlijk zeemansgraf''), 1936
 
=== Проза ===
 
* [[Вясновая выспа і іншыя аповеды]] (''Het Lente-eiland en andere verhalen''), 1930 (зборнік апавяданняў)
* [[Пена і попел]] (''Schuim en asch''), 1930 (зборнік апавяданняў)
* [[Забароненае каралеўства]] (''Het verboden rijk''), 1932 (раман)
* [[Жыццё на зямлі]] (''Het leven op aarde''), 1934 (раман)
* [[Паўстанне Гвадалахары]] (''De opstand van Guadalajara''), раман, апублікаваны пасмяротна, 1937
== Спасылкі ==
 
* [http://prajdzisvet.org/kit/14 Падборка вершаў Слаўэрхофа па-беларуску]<br />
* [http://www.dbnl.org/auteurs/auteur.php?id=slau001 Арыгінальныя тэксты на сайце бібліятэкі нідэрландскай літаратуры]
 
== Літаратура ==
 
[http://prajdzisvet.org/author/15 Слаўэрхоф, Ян Якаб (Slauerhoff, Jan Jacob)] // Часопіс «[[ПрайдзіСвет]]»: Асоба: Аўтары  — Эл.рэсурс [http://prajdzisvet.org/ prajdzisvet.org]