Неферціці: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Неферціці''' (Нефер-Неферу-Атон Неферціці, ст.-егіп. Nfr-nfr.w-Jtn-Nfr.t-jty, «Найпрыгажэйшая [з] прыга...'
(Няма розніцы)

Версія ад 23:00, 27 студзеня 2011

Неферціці (Нефер-Неферу-Атон Неферціці, ст.-егіп. Nfr-nfr.w-Jtn-Nfr.t-jty, «Найпрыгажэйшая [з] прыгажунь Атона, Прыгажуня Прыйшла») — галоўная жонка (ст.-егтп. Хемет -Урт (hmt-wr.t)) старажытнаегіпецкага фараона XVIII дынастыі Эхнатона (ок. 1351-1334 да н. э.), час кіравання якога адзначылася буйнамаштабнай рэлігійнай рэформай. Роля самой царыцы ў правядзенні «сонцапаклончага перавароту» спрэчная.

Грабніца

Мумія Неферціці не была выяўленая або апазнаная сярод ўжо знойдзеных мумій.

Да генетычнага даследавання ў лютым 2010 года егіптолагі меркавалі, што муміяй Неферціці можа быць адна з двух мумій жанчын, знойдзеных у грабніцы KV35 (па-ангельску), напрыклад, мумія KV35YL. Аднак у святле новай інфармацыі гэтая гіпотэза адпрэчаная.

Адзін з археолагаў, шэраг гадоў ўзначальваў раскопкі ў Ахетатоне, піша пра легенды мясцовых жыхароў. Нібыта, у канцы XIX стагоддзя група людзей спусцілася з гор, несучы залатую труну; неўзабаве пасля гэтага ў антыквараў з'явілася некалькі залатых рэчаў з імем Неферціці. Праверыць гэтыя звесткі не ўдалося.