Ядловец: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|250px|Ядловец звычайны (''Juniperus communis'') '''Ядловец''' (''Juniperus'') — [[род, біялогі...'
(Няма розніцы)

Версія ад 11:43, 28 студзеня 2011

Ядловец (Juniperus) — род хвойных раслін сямейства кіпарысавых.

Ядловец звычайны (Juniperus communis)

Вядома каля 70 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар'я; на Беларусі 1 від — ядловец звычайны, утварае падлесак у хвойных і мяшаных лясах.

Вечназялёныя дрэвы вышынёй 10-12, радзей да 30 м, ці кусты, часам сцелістыя. Каранёвая сістэма моцная і глыбокая. Растуць марудна, жывуць да 500-1000 гадоў. Большасць відаў — двухдомныя. Лісце іголка- або лускападобнае. Мікрастробілы дробныя, авальныя. Пасля апладнення мегастробілы зрастаюцца паміж сабой і ўтвараюць сакаўныя шышкі, сіне-чорныя ці цёмна-бардовыя, якія выспяваюць на 2-3-і год (часам іх называюць шышкаягадамі або ядлоўцавымі ягадамі).

Тэхнічныя, лекавыя, дэкаратыўныя расліны. Драўніна трывалая, устойлівая супраць насякомых і гніення. Салодкія пахучыя шышкі ядлоўца выкарыстоўваюць у харчовай і парфумернай прамысловасці; лісце і маладыя парасткі, багатыя эфірнымі алеямі, што ачышчаюць паветра ад мікробаў — у медыцыне, ветэрынарыі і парфумерыі.

Расліны аказваюць аздараўляльны ўплыў на лес — выдзяляюць фітанцыдаў больш за іншыя хвойныя.