Хамад ібн Іса Аль Халіфа: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дзякуючы be-x-old:Хамад ібн Іса Аль Халіфа
(Няма розніцы)

Версія ад 12:16, 28 студзеня 2011

Хамад ібн Іса Аль Халіфа (араб. حمد بن عيسى آل خليفة‎‎; нарадзіўся 28 снежня 1950 году ў Рыфе, Бахрэйн) — дзейсны кароль Бахрэйну (з 2002 года), да гэтага быў эмірам (з 1999 года). Пасля свайго бацькі кароль Хамад правёў палітычную рэформу ў каралеўстве, якая ўключала вызваленне палітычных зняволеных, надзяленне жанчын правам голаса, і правядзенне парламенцкіх выбараў.

Ён сын Ісы бін Салмана Аль Халіфа, папярэдняга эміра. Ён і яго жонка, Шаіка Сабіка бінт Ібрагім Аль Халіфа, мелі шасцёра дзяцей: Салмана бін Хамада бін Іса Аль Халіфа (нарадзіўся 21 кастрычніка 1969 года), Шэйха Абдулу (30 чэрвеня 1975 года), Шэйха Халіфа (4 ліпеня 1977 года) і Шэйха Наджла (20 мая 1981 года). Малодшы сын караля, 15-гадовы прынц Фаісал ібн Хамад Аль Халіфа, загінуў у аўтамабільнай катастрофе 13 студзеня 2006 года.

Хамад ібн Іса скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт, вайсковыя акадэміі ў Вялікабрытаніі і Злучаных Штатах. 16 лютага 1979 года ён быў узведзены ў рыцары Ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія ў Вялікабрытаніі.

У 2002 годзе кароль выступіў супраць любых вайсковых аперацый Злучаных Штатаў супраць Іраку.