Розніца паміж версіямі "Манама"

1 763 байты дададзена ,  10 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
|add3 =
}}
'''МАНАМА''' ({{lang-ar|المنامة}}, ''Al-Manāmah'') , — самы вялікі горад у [[Бахрэйн|Бахрэйне]], [[Сталіца|сталіца]] краіны. 162 000 жыхароў (2001), што складае чацьвёртую частку агульнай колькасці насельніцтва Бахрэйну.
 
Манама ўзгадваецца ў ісламскіх хроніках з [[1345]] года. Была заваявана ў 1521 годзе партугальцамі, пасля пкрсамі ў 1602 годзе. З 1783 году была пад уладай дынастыі Аль Каліфаў. У 1958 годзе Манама была абвешчаная вольным портам, а ў 1971 годзе стала сталіцай незалежнага Бахрэйну.
 
Эканамічная база Манамы ідэнтычная базе ўсяго Бахрэйну — здабыча і перапрацоўка [[нафта|нафты]], будаўніцтва караблёў, рыбалоўства. Манаму абслугоўвае міжнародны аэрапорт на востраве Аль-Мухарак, з горадам яго злучае шаша, якая пракладзеная па дамбе. У Манаме знаходзіцца і ўніверсітэт Бахрэйну, які распачаў сваю дзейнасць у 1986 годзе.
 
Раней Манама існавала як адзін з раёнаў Бахрэйну, а з 3 ліпеня 2002 году ўвайшла ў склад адной з пяці губерняў (Сталічная губерня).
 
Клімат пераходны ад трапічнага да субтрапічнага; сярэдняя тэмпература студзеня 16 °C, жніўня 31 °C, ападкаў выпадае каля 90 мм у год.
 
{{Пачатак артыкулу}}{{DEFAULTSORT: Манама}}[[Катэгорыя:Гарады свету]][[Катэгорыя:Гарады Бахрэйну]]
Ананімны ўдзельнік