Еўна: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Еўна''' ({{lang-lt|*Jaunė}} — маладая; ? — каля 1344) — жонка вял. кн. літоўскага (1316—1341) [[Гедзімін]]а.
 
Упамінаецца толькі ў [[Хроніка Быхаўца|Хроніцы Быхаўца]], позняй і месцамі сумнеўнай крыніцы. Гісторыкі сумняюцца ў існаванні Еўны, але і навейшыя выданні ўказваюць яе, як пачынальніцу роду [[Гедзімінавічы|Гедзімінавічаў]]. Колькасць жонак Гедзіміна наогул дыскусійная, [[Раўданскі рукапіс]] (фальсіфікат [[Т. Нарбут]]а) указвае 3 жонак: Вiду з [[Курляндыя|Курляндыі]], Вольгу са [[Смаленск]]а і ''«Еўну альбо Еву, таксама княжну рускую, дачку Івана Усеваладавіча, Полацкага князя, брата Вольгі, памерлай жонкі Гедзіміна»''<ref>Teodor Narbutt, Dzieje… TTeodor. 1.Dzieje… S. 161.</ref> (Хроніка Быхаўца пра паходжанне Еўны не кажа). Некаторыя гісторыкі мяркуюць, што ў Гедзіміна былі 2 жонкі, адна з мясцовых паганцаў і Еўна, праваслаўная. [[Стывен Роўвел]] лічыць, што ў Гедзіміна была толькі 1 жонка, княжна з паганцаў, бо шлюб з польскай або рускай княжной мусілі б засведчыць сучасныя крыніцы.<ref>Rowell, C. S. (1994). Lithuania Ascending…, С. 88.</ref>
 
Хроніка Быхаўца згадвае, што пасля смерці Еўны, браты [[Альгерд]] і [[Кейстут]] былі незадаволеныя [[Яўнут]]ам, якога Гедзімін пакінуў сваім пераемніка. Неўзабаве браты скінулі Яўнута. Гэты эпізод інтэрпрэтуецца так, быццам слабы Яўнут знахадзiўся пад абаронай маці. Калі інтэрпрэтацыя верная, гэта сведчыць пра моц і уплыў Еўны.<ref>Rowell, C. S. (1994). Lithuania Ascending…, С. 282.</ref>