Іван Ігнацьевіч Якубоўскі: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дзякуючы be-x-old:Іван Якубоўскі
(Няма розніцы)

Версія ад 12:22, 29 студзеня 2011

Іван Ігнацьвіч Якубоўскі (7 студзеня 1912, в. Зайцава Горацкага раёну Магілеўскай вобласці — 30 лістапада 1976) — маршал Савецкага Саюзу, двочы Герой Савецкага Саюзу.

Біяграфія

Нарадзіўся 7 студзеня 1912 году ў вёсцы Зайцава Горацкага раёну Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Аршанскім педагагічным тэхнікуме. Член ВКП(б)/КПСС з 1937 году.

У гады Другой сусветнай вайны камандзір 91-й асобнай танкавай брыгады 3-і гвардзейскай танкавай арміі 1-га Украінскага фронту; намеснік камандзіра 6-га і 7-га гвардзейскіх танкавых корпусаў, палкоўнік.

Генэрал арміі (27 красавіка 1962). Маршал Савецкага Саюза (12 красавіка 1967). Узнагароджаны 4 ордэнамі Леніна, 4 ордэнамі Чырвонага Сцягу, 2 ордэнамі Суворава 2-й ступені, ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі, «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» 3-й ступені, медалямі, замежнымі ўзнагародамі. Герой Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспублікі (ЧССР) (28 красавіка 1970).

Памёр 30 лістапада 1976. Пахаваны ў Маскве на Чырвонай плошчы, у Крамлёўскай сцяне.

Ушанаванне памяці

У Горках усталяваны бронзавы бюст І. І. Якубоўскага. Імем Якубоўскага названыя вуліцы ў Мінску і ў іншых гарадах.

Вонкавыя спасылкі