Сцяпан Фёдаравіч Шутаў: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дзякуючы be-x-old:Сьцяпан Шутаў
(Няма розніцы)

Версія ад 12:31, 29 студзеня 2011

Сцяпан Фёдаравіч Шутаў (30 студзеня (паводле старога стылю 17 студзеня) 1902, Глуша, Бабруйскі павет, цяпер Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць17 красавіка 1963, Кіеў, Украіна) — удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, камандзір 20-е гвардзейскай танкавай брыгады (5-й гвардзейскі танкавы корпус), палкоўнік, двойчы Герой Савецкага Саюза 1944.

Біяграфія

З беларускай сялянскай батрацкай сям'і. У складзе чырвонагвардзейскіх і партызанскіх аддзелаў удзельнічаў у баях супраць нямецкіх і польскіх войскаў у Беларусі. З 1924 сябар ВКП(б), па партмабілізацыі накіраваны ў шэрагі Чырвонае Арміі.

У 1927 скончыў Аб'яднаную ваенную школу імя УЦВК, у 1930 — Ваенна-палітычныя курсы, у 1932Ленінградскія бранетанкавыя курсы ўдасканалення, у 1937 — акадэмічныя курсы ўдасканалення пры Ваеннай акадэміі механізавання і матарызацыі і ў 1943 — акадэмічныя курсы ўдасканалення каманднага складу. Да вайны камандаваў танкавай ротай, батальёнам.

Вялікую Айчынную вайну пачаў камандзірам танкавага батальёну, ваяваў на Заходнім, Волхаўскім, Варонескім, 1-м і 2-м Украінскіх франтох у пасадах камандзіра батальёна, танкавага палка, брыгады, намесьніка камандзіра 9-го гвардзейскага механізаванага корпуса. Удзельнічаў у бітве пад Масквой, на Курскай Дузе, фарсіраваў Днепр, вызваляў Кіеў. За фарсіраванне Дняпра і вызваленне Кіева, за ўмелае кіраўніцтва брыгадай і выяўленыя пры гэтым гераічнасць і мужнасць 10 студзеня 1944 ганараваны званнем Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалём «Залатая Зорка» (№ 2158). Другой «Залатой Зоркай» быў узнагароджаны за ўзорнае выкананне заданняў камандавання падчас Яска-Кішынёўскай аперацыі 13 верасня 1944. У адным з баёў быў цяжка паранены ў руку і пасля яе ампутацыі ў верасьні 1944 выйшаў у адстаўку. Быў узнагароджаны таксама яшлчэ адным Ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга і медалямі.

Жыў у Кіеве, дзе і сканаў пасля цяжкай хваробы. Пахаваны тамсама на Байкавых могілках.

Памяць

Бронзавы бюст двойчы Шутава усталяваны на яго радзіме ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна, яго імем названая вуліца Вуліца Сьцяпана Шутава ў Маскве і Кіеве.

Літаратура