Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 23:
Не трэба ўтрыраваць: [http://be.wikipedia.org/w/index.php?title=%D0%A2%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%88%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%86%D0%B0&curid=17164&diff=660564&oldid=634244]. На гэты раз тлумачу -- іншая, другая, прапанаваная ўзамен гэта і ёсць альтэрнатыўная. Трывіяльныя і нейтральныя факты ці абароты мовы не патрабуюць пацверджанняў. Нагадваю дарэчы, што ў вялікіх раздзелах выдзяляюць (і караюць) такія адмоўныя мадэлі паводзін, як вікіпраўніцтва і эксплуатацыя сістэмы (gaming the system). [[Удзельнік:Yury Tarasievich|Yury Tarasievich]] 07:27, 29 студзеня 2011 (UTC)
: Ня трэба выдаваць уласнае арыгінальнае тэрміналягічнае дасьледаваньне за нейкі "відавочны" факт, які аднак чамусьці зусім не сустракаецца ў крыніцах, што адпавядаюць крытэрам аўтарытэтнасьці. Увогуле, прага да выдумляньня новых найменьняў ужо абмяркоўваўся на партале супольнасьці і скончылася поўнай паразай - т.б. ранейшую выдумку ("акадэмічны правапіс") давялося адкінуць і сьпешна выдумляць замест яе новую ("альтэрнатыўная літаратурная норма"). Таму *пераканаўча прашу* вярнуць мой абсалютна абгрунтаваны запыт крыніцы або прывесьці адпаведныя аўтарытэтныя крыніцы, якія б пацьвердзілі ўзапраўднасьць існаваньня найменьня "альтэрнатыўная літаратурная норма" па-за гэтай вікіпэдыяй. Што датычыцца пакараньня за запыты крыніцаў у іншых разьдзелах, то хацелася б пабачыць '''канкрэтныя прыклады'''. --[[Удзельнік:Kazimier Lachnovič|Kazimier Lachnovič]] 12:29, 29 студзеня 2011 (UTC)
 
Пачнем з апошняга пытання. Менавіта канкрэтныя прыклады не дам, таму што даўнавата не сачу за англійскай ВП. З памяці і са свайго вопыту магу сказаць, што там могуць ацаніць штрафам менавіта настойлівыя спробы "рабіць парадак", падобныя да вашай. Ужываюцца канцэпцыі wikilawyering, gaming the systemm disrupting. І забараняюць працу -- толькі так. Як вы, магчыма, ведаеце, з самага пачатку было абвешчана, што Вікіпедыя гэта не эксперымент у сеціўнай дэмакратыі, ані ў анархіі -- не кожнае меркаванне магчыма рэальна ўлічыць.
 
Далей, прэцэдэнт вашай нібы "поўнай перамогі" з заменай "акадэмічная норма" на "беларуская літаратурная мова" (менавіта так, а не тая блытаніна, якую вы з таго выпадку запомнілі (?)) для гэтага выпадку нічога не значыць:
 
: 1) Вікіпедыя не кіруецца прэцэдэнтным правам. 2) Фармуліроўка была непрынцыповая, уведзеная для зручнасці.
 
Што тычыць зместу вось гэтай вашай ("абсалютна абгрунтаванай") прэтэнзіі, то я не магу прызнаць яго рацыянальным. Магчыма нават, што вы не разумееце прадмету, якім спрабуеце займацца. Калі яшчэ не зразумелі -- словы "альтэрнатыўная літаратурная норма" гэта проста кароткае тлумачэнне загалоўнага прадмету, якое нічым не адхіляецца ад фактаў, выкладзеных у мовазнаўчых працах. Слова "альтэрнатыўная" проста лепей гучыць за слова "другая" ў артыкуле таго ж Запрудскага, або слова "нефармальская" ў раннім "Нашым слове".
 
Ну нават цікава, а '''што''' ж вы хацелі б там бачыць?
 
І, дарэчы, калі ўжо пачаць на строгасць, то якая-такая "параза" (зараза?), якая-такая "ўзапраўднасць" (узус? за права?)? Гэта не беларуская літаратурная мова: "тэрміналягічная", "лёгіцы", мяккі знак паўсюль. А калі зазірнуць у раздзел Вікіпедыі be-x-old, то ці знойдзем мы там поўную тэрміналагічную адпаведнасць акадэмічным крыніцам? Ці ўбачым мы там паўсюль "наркамаўку" і "клясычны правапіс"? Значыць, мы тут хадзі па нітачцы, а вы там самі сабе і крыніца, і благаслаўленне? То ж бо. [[Удзельнік:Yury Tarasievich|Yury Tarasievich]] 08:04, 30 студзеня 2011 (UTC)