Барысаглебская царква (Навагрудак): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др выявы
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[File:Saint Boris and Gleb Church in Navahrudak.JPG|thumb|Сучасны выгляд (2010)]]
[[File:Church of St. Barys And St. Hlieb in Navahradak, N. Orda.jpg|thumb|На малюнку Н. Орды (ХІХ ст.)]]
'''Навагрудская Барысаглебская царква''' — помнік архітэктуры XII—XVII стст. у г. [[Навагрудак]]. Пабудавана на месцы храма 1-й паловы XII ст., сцены якога былі складзены з вапняковых туфавых блокаў і нязначных уставак плінфы як крыжовакупальны храм. Пазней вакол храма ўзведзена галерэя, зробленая з плінфы ў тэхніцы муроўкі «са схаваным радам», што характэрна для [[Полацкая школа дойлідства|полацкай школы дойлідства]] XII ст. Храм быз размаляваны фрэскамі, меў прыгожыю маёлікавую падлогу з разнастайных паліваных керамічных плітак (квадратных, прамавугольных і трохвугольных). Дах быў накрыты свінцовымі лістамі. У час яго пабудовы выкарыстаны галаснікі. З XIV ст. пры храме існаваў мужчынскі прпаваслаўны манастыр (з [[1624]] г. — жаночы, з [[1628]] г. — мужчынскі манастыр базыльян (гл. [[Навагрудскі Барысаглебскі манастыр]]), з [[1839]] г. праваслаўная царква). У пачатку XVI ст. і асабліва ў 1-й чвэрці XVII ст. храм цалкам перабудаваны: знікла галерэя, значна павялічыліся яго памеры. Узведзены 3-нефавы зальны будынак з 5-граннай апсідай, зорчатымі скляпеннямі ў стылі позняй готыкі. Фасады падзелены шматлікімі радамі тонкіх вертыкальных калон-лапатак, якія ў верхняй частке пераходзяць у пояс са спічастых арак. Вуглы будынка ўмацаваны 6-граннымі контрфорсамі. Падлога з квадратных і фігурных паліваных і непаліваных плітак (таўшчыня 4 — 5 см.). У XVII ст. храм быў накрыты паліванай зялёнай і светла-карычневай дахоўкай. У XIX ст. фасады храма цалкам перабудаваны.