Розніца паміж версіямі "Карл Фабержэ"

2 257 байтаў дададзена ,  9 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
др (r2.7.1) (робат Дадаем: el:Πέτερ Καρλ Φαμπερζέ)
[[Image:Karl Gustavovich Faberge.jpg|thumb|Петэр Карл Фабержэ]] '''Пе́тэр Карл Густававіч Фабержэ́''' ({{ДН|30|5|1846|18}}, [[Санкт-Пецярбург]] — {{ДС|24|9|1920}}, [[Лазана]]) — [[Расія|расійскі]] ювелір, заснавальнік сямейнай фірмы і дынастыі майстроў ювелірнага мастацтва.
 
== Біяграфія ==
Петэр Карл Фабержэ нарадзіўся ў Расіі ў Санкт-Пецярбургу 30 мая 1846 года. Яго бацька - Густаў Фабержэ, паходзіў з нямецкай сям'і і быў родам з Эстоніі, а яго маці - Шарлота Юнгштэдт, была дачкой дацкага мастака. У 1842 годзе Фабержэ-старэйшы заснаваў ювелірную фірму ў Санкт-Пецярбургу.
 
Петэр Фабержэ падарожнічаў па Еўропе і першапачатковы навучаўся ў Дрэздэне, а затым пачаў асвойваць ювелірную справу ў франкфурцкага майстра Джозэфа Фрыдмана. Ва ўзросце 24 гадоў у 1870 годзе ён узяў фірму бацькі ў свае рукі.
 
У 1882 годзе на Усерасійскай мастацка-прамысловай выставе ў Маскве вырабы яго фірмы прыцягнулі ўвагу імператара Аляксандра III. Петэр Карл атрымаў заступніцтва царскай сям'і і званне "ювеліра Яго Імператарскай Вялікасці і ювеліра Імператарскай Эрмітажа".
 
Фірма Фабержэ славілася ў Еўропе. Шматлікія сваякі імператарскай сям'і ў Вялікабрытаніі, Даніі, Грэцыі і Балгарыі атрымлівалі вырабы ў падарунак. У 1900 годзе ў Парыжы, Фабержэ атрымаў званне "Майстры Парыжскай Гільдыі Ювелір", а таксама яго ўзнагародзілі ордэнам Ганаровага Легіёна.
 
Рэвалюцыя прымусіла Фабержэ закрыць сваю фірму ў 1918 годзе. Пасля гэтага ён з'ехаў за мяжу, і памёр у горадзе Лазана ў Швейцарыі 24 верасня 1920. Пахаваны на могілках Гран-Жас ў Канах.
 
{{DEFAULTSORT:Фабержэ}}
Ананімны ўдзельнік