Розніца паміж версіямі "Ялецкае княства"

46 байтаў дададзена ,  9 гадоў таму
др
афармленне
(→‎Літаратура: + {{ізаляваны артыкул}} using AWB)
др (афармленне)
'''Ялецкае княства''' - феадальная дзяржава ва [[Усходняя Еўропа|Усходняй Еўропе]]. Цэнтр — г. [[Горад Ялец|Ялец]] (цяпер горад, цэнтр [[Ялецкі раён|Ялецкага раёна]] [[Ліпецкая вобласць|Ліпецкай вобласці]], [[Расійская ФедэрацыяРасія]]). Утварылася ў апошняй трэці [[XIV ст.]] пасля падзелу [[Казельскае княства|Казельскага княс-твакняства]]. Родапачынальнікам ялецкіх князёў стаў сын казельскага князя Івана Цітавіча Фёдар. Княства займала тэрыторыю на захад ад [[Рака Дон|р. Дон]] уздоўж яго прытока Сасны. Паўночныя рубяжы княства даходзілі да нізоўяў прытоку Дона [[Рака Красівая Меча|р. Красівая Меча]]. На поўдні яго тэрыторыя даходзіла да вусця [[Рака Варонеж|р. Варонеж]]. На захадзе, прыкладна ў раёне Ліўнаў, княства межавала з [[ВКЛ]]. У [[1363]] літоўскія войскі захапілі [[горад Коршаў|г. [[Коршаў]] на тэрыторыі Ялецкага княства, але далейшыя наступствы гэтай падзеі невядомы. Відаць, пасля маскоўскага паходу зімой [[1379]] — [[1380]] гг. у напрамку [[Трубчэўск]]а і [[Старадуб]]а ўплыў [[ВКЛ]] тут быў заменены на кантроль [[Масква|Масквы]]. Невыпадкова, што ў [[1380]]|1380 г.]] ялецкі князь Фёдар Іванавіч удзельнічаў у [[Кулікоўская бітва|Кулікоўскай бітве]] ў якасці ваяводы серпухаўскага князя Уладзіміра Андрэевіча. У канцы [[XIV ст.]] (да [[1389]]|1389 г.]]) ялецкія князі трапілі ў залежнасць ад [[Вялікае княства Разанскае|Разані]]. Пасля паходу сярэднеазіяцкага заваёўніка [[Тамерлан|Цімура (Тамерлана)]] да Яльца ў [[1395]]|1395 г.]] і шэрагу татарскіх нападаў пачатку [[XV ст.]] Ялецкае княства прыйшло ў заняпад. У [[1414]]|1414 г.]], калі татары ваявалі разанскія і ялецкія землі, забілі аднаго з мясцовых князёў і зруйнавалі [[Горад Ялец|Ялец]], астатнія ялецкія князі вымушаны былі з'ехаць у Разанскую зямлю. Пасля гэтага княства больш не ўпамінаецца. Яго абшар, які стаў часткай Поля, выкарыстоўвалі татары Вялікая Арды ў якасці качэўяў. Каля [[1463]]|1463 г.]] ялецкія землі фармальна былі далучаны да [[Вялікае княства Маскоўскае|Вялікага княства Маскоўскага]]. Такім чынам, [[ВКЛ]] і яго саюзнік [[Вялікае княства Разанскае]] падзялілі ялецкія ўладанні. У маскоўска-разанскім дагаворы [[1483]]|1483 г.]] [[Горад Ялец|Ялец]] з навакольнымі мясцінамі быў названы вотчынай [[Іван III Васільевіч|Івана III]]. Толькі ў [[1592]]|1592 г.]] горад быў адноўлены на старым месцы пад маскоўскай уладай, пасля ўтвораны [[Ялецкі павет]].
 
== Літаратура ==
1 825

правак