Розніца паміж версіямі "Беларуска-літоўскі летапіс (1446)"

+
др (Арфаграфія, replaced: {{ns:category}} → [[Катэгорыя)
(+)
{{вызнч|1=Беларуска-літоўскі летапіс 1446 году}}: [[— першы агульнадзяржаўны летапісны звод [[ВКЛ|Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ)]], прысвечаны гісторыі ўсходніх славян і Літвы. Належыць зда ліку [[беларуска-літоўскія летапісы|беларуска-літоўскіх летапісаў]], першы агульнадзяржаўны летапісны звод у [[ВКЛ]]. Звод апісвае гістарычныя падзеі з 9 ст. да [[1446]] (адсюль назва).
 
Тэкст зводу складаўся паступова. У аснове зводу ляжыць [[летапіс]], складзены на стыку 1320-х—1330-х гг. у [[Смаленск]]у, магчыма, пры двары мітрапаліта [[Герасім, мітрапаліт|Герасім]]а. Звесткі запазычаны са [[старажытнарускія летапісы|старажытнарускіх летапісаў]] і твораў, напісаных у Кіеве, Смаленску, Маскве, Вільні. Неад'емнай часткай звода з'яўляюцца «''[[Летапісец вялікіх князёў літоўскіх]]''» і «''[[Пахвала Вітаўту]]''». Першапачатковая рэдакцыя не збераглася. У 1490-я г. ўзнікла яго 2-я рэдакцыя (Нікіфараўскі летапіс, [[Супрасльскі летапіс]], Акадэмічны летапіс), каля 1500 — 3-я, скарочаная рэдакцыя (Слуцкі летапіс).
 
Тагачасная рэчаіснасць прадвызначыла наяўнасць у зводзе сюжэтаў татарскага нашэсця, дзейнасці вялікіх князёў маскоўскіх і гістарычных падзеяў у ВКЛ (пададзеныя ў цеснай сувязі з гісторыяй Маскоўскай Русі і ў пераемнасці з гісторыяй Кіеўскай Русі). Выведзена ідэя абароны сваёй краіны ад іншаземцаў, асабліва ў запісах аб [[бітва на Вожы, 1378|бітве на Вожы]] ([[1378]]), [[Кулікоўская бітва, 1380|Кулікоўскую бітву]] ([[1380]]), прыняцці [[Смаленск]]ам князя [[Юрый Святаслававіч|Юрыя Святаславіча]] ([[1401]]). Палітычная гісторыя ВКЛ паданая ў аб'ёме «[[Летапісец вялікіх князёў літоўскіх|Летапісца...]]».
 
Звесткі са старажытнарускіх крыніц былі выбраны ''тэндэнцыйна''<ref>Адзначана беларускім даследчыкам [[Ю. А. Заяц|Ю. А. Зайцам]]. Белазаровіч, С.51.</ref>, што звязана з [[грамадзянская вайна ў ВКЛ, 1430-1437|грамадзянскай вайной 1430-х гг.]] і расколам ВКЛ, калі было небяспечна ўзгадваць аб дзяржаўнай самастойнасці [[Полацкая зямля|Полацкай зямлі]] ў 10—13 ст. Таксама не былі ўключаны звесткі аб рассяленні ўсходніх славян, аб паходзе Аскольда і Дзіра на Царград, аб паходах кіеўскіх князёў на яцвягаў, радзімічаў, балгараў, харватаў, палякаў. Аўтар не праявіў цікавасці да асуджэння княжацкіх міжусобіцаў<ref>Што характэрна, напрыклад, для «[[Аповесць мінулых гадоў|Аповесці мінулых гадоў]]». Белазаровіч, С.51.</ref>
 
Летапіс паслужыў асновай для [[Хроніка Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага|«Хронікі Вялікага Княстеа Літоўскага і Жамойцкага»]], [[Хроніка Быхаўца|«Хронікі Быхаўца»]]. Адкрыты і ўпершыню апублікаваны [[І. Даніловіч]]ам. Змешчаны ў Поўным зборы рускіх летапісаў (т. 17, 1907, т. 35, 1980).
 
{{зноскі}}
 
{{Літ|1={{крыніцы/Белазаровіч Гістарыяграфія}} С.50,51.}}
== Літаратура ==
*Чамярыцкі В.А. Беларускія летапісы як помнік літаратуры. - Мн., 1969.
{{Літ|1=*{{крыніцы/Белазаровіч Гістарыяграфія}} С.50,51.}}
 
{{DEFAULTSORT:Беларуска-літоўскі 1446}}