Брэсцкі мір: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 5:
=== 1917 ===
 
[[26 лістапада]] [[Другі Усерасійскі з'езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў|2-і Усерасійскі з’езд саветаў]] прыняў [[Дэкрэт аб міры]], у якім было прапанавана ўсім дзяржавам — удзельніцам [[Першая сусветная вайна|1-й сусветнай вайны]] заключыць перамір’е і пачаць мірныя перагаворы. Аднак краіны [[Антант|Антанты]] не адказалі на прапанову. [[7 лістапада]] [[Савет народных камісараў РСФСР|СНК РСФСР]] аддаў загад аб прыпыненні баявых дзеянняў з мэтаю адкрыцця мірных перагавораў. [[8 лістапада]] нарком па замежных справах РСФСР [[Леў Давыдавіч Троцкі|Леў Давыдавіч Троцкі]] даслаў тэкст дэкрэта паслам краін [[Антанта|Антанты]] і зноў прапанаваў заключыць усеагульнае перамір’е, адказу зноў не было<ref>Николов, ВИСб 2006 (1), стр. 30</ref>.<ref name="BSEBrest">[http://www.cultinfo.ru/fulltext/1/001/008/001/283.htm Брестский мир], в: Большая советская энциклопедия, 23.2.2008</ref>. [[14 лістапада]] [[Германская імперыя]] дала згоду на афіцыяльнае вядзенне перагавораў, [[18 лістапада]] да яе далучылася [[Аўстра-Венгрыя]]. На думку нямецкага камандавання, сепаратны мір з Расіяй павінен быў пазбавіць армію ад неабходнасці вядзення вайны на 2 фронты і дазваляў пачаць наступальныя аперацыі на заходнім фронце. Немцы глядзелі на мір як на магчымасць за кошт пераможанай Расіі і акупіраваных абласцей былой Расійскай імперыі папоўніць свае збяднелыя за час вайны харчовыя і сыравінныя запасы. Перагаворы пачаліся [[20 лістапада]] у [[Горад Брэст|Брэст-Літоўску]], дзе размяшчалася камандаванне нямецкіх войск на ўсходнім фронце. [[2 снежня]] было падпісана пагадненне аб перамір’і з [[Германская імперыя|Германскай імперыяй]] і яе саюзнікамі. [[9 снежня]] у будынку інжынернага ўпраўлення [[Брэсцкая крэпасць|Брэсцкай крэпасці]] пачаліся мірныя перагаворы. У склад савецкай дэлегацыі ўвайшлі [[Анастасія Аляксееўна|А.А.Біцэнка]], [[Адольф Абрамовіч Іофэ|А.А.Іофэ]], [[Леў Барысавіч Каменеў|Л.Б.Каменеў]], [[Леў Міхайлавіч|Л.М.Карахан]], [[Міхаіл Мікалаевіч|М.М.Пакроўскі]]. Савецкі бок выставіў у якасці асновы дагавору прынцыпы дэмакратычнага міру без анексій і кантрыбуцый. [[12 снежня]] [[Рыхард фон Кюльман|Р. фон Кюльман]] ад імя германа-аўстрыйскага блоку заявіў аб далучэнні да асноўных тэзісаў савецкай дэкларацыі пры ўмове, што да іх далучацца і ўрады краін [[Антанта|Антанты]]. [[17 снежня]] [[Леў Давыдавіч Троцкі|Л.Д.Троцкі]] накіраваў зварот да народаў і ўрадаў краін Антанты і [[ЗША]] «з апошняй прапановай прыняць удзел у мірных перагаворах», але неўзабаве зварот зноў застаўся без адказу. [[27 снежня]] [[Рыхард фон Кюльман|Р. фон Кюльман]] заявіў, што паколькі [[Антанта]] не далучылася да перагавораў, германскі блок лічыць сябе вольным ад савецкіх міныхмірных прапаноў. Пачаўся другі этап канферэнцыі, які вызначыўся абвастрэннем супярэчнасцей паміж удзельнікамі перагавораў. У Германіі за больш жорсткія ўмовы міру выступілі прадстаўнікі галоўнага штаба П.[[Пауль фон Гіндэнбург]] і Э.[[Эрых Людэндорф]]. У Расіі таксама нарастаў апазіцыйны рух у адносінах да будучага міру.
 
=== 1918 ===
[[Image:Brest treaty Barry Kent.jpg|thumb|300px|Мірныя перагаворы ў Брэсце. Сакавік [[1918]]]]
У цэнтры дыскусіі ўдзельнікаў канферэнцыі, апынуліся пытанні, звязаныя з паняццем «самавызначэння нацый». Немцы патрабавалі прызнання на самавызначэнне для [[Курляндыя|Курляндыі]], [[Літва|Літвы]], [[Лівонія|Ліфляндыі]], [[Польшча|Польшчы]] і [[Эстляндыя|Эстляндыі]]. Савецкая дэлегацыя сцвярджала, што самавызначэнне ва ўмовах нямецкай акупацыі немагчыма, і патрабавала вывесці нямецкія войскі з захопленых тэрыторый. Істотны ўплыў на гэтым этапе перагавораў зрабіла пазіцыя дэлегацыі [[Украінская Народная Рэспубліка|Украінскай Народнай Рэспублікі]], прызнанай у снежні [[1917]] г. [[РСФСР|Савецкай Расіяй]]. Дэлегацыю Украіны ўзначальваў эсэр [[Усевалад Аляксандравіч Галубовіч|У. А. Галубовіч]]. На канферэнцыю прыбылі таксама беларуская і польская дэлегацыі. Троцкі згадзіўся прызнаць паўнамоцтвы ўкраінцаў, але выступіў супраць удзелу ў канферэнцыі прадстаўнікоў Беларусі і Польшчы, як не прызнаных Савецкім урадам. Выкарыстаўшы адмову Антанты далучыцца да перагавораў, немцы патрабавалі ад Расіі адарвання тэрыторыі плошчаю больш за 150 тыс. км². Граніца павінна была праходзіць па лініі: на ўсход ад маанзундскага архіпелага і [[Рыга|Рыгі]], на захад ад [[Горад Даўгаўпілс|Дзвінска]], каля мястэчка [[Гарадскі пасёлак Відзы|Відзы]] і далей да [[Горад Брэст|Брэст-Літоўска]], далей на поўдзень яна павінна была вызначацца пагадненнем паміж Германіяй, Аўстра-Венгрыяй і Украінай. Такім чынам паводле патрабавання Германіі пад яе кантроль пераходзілі [[Літва]], [[Польшча]], палавіна тэрыторыт Беларусі і частка Латвіі. У сувязі з такой сітуацыяй па прапанове Троцкага быў зроблены перапынак і ён выехаў у [[Горад Санкт-Пецярбург|Петраград]] для кансультацыі з кіраўнікамі Савецкай Расіі, Троцкі прапанаваў абвясціць вайну спыненай, войска дэмабілізаваць, але мір не падпісваць. [[Уладзімір Ільіч Ленін|У. І. Ленін]] выказаўся за прыняцце тактыкі ненатуральнага зацягвання перагавораў. Пры галасаванні, большасць падтрымала прапанову Троцкага. Яна не дазваляла абвінаваціць Савецкі ўрад у здрадзе прынцыпам усеагульнага дэмакратычнага міру, пазбаўляла краіны Антанты фармальнай падставы для інтэрвенцыі супраць «здрадзіўшай» Расіі. [[17 студзеня]] перагаворы аднавіліся і праходзілі ў напружаных абставінах. Гэта было звязана найперш з пашырэннем на Украіне паўстання супраць [[Украінская Народная Рэспубліка|УНР]], справакаванага бальшавікамі, і абвяшчэннем [[12 снежня]] [[1917]] г. Савецкай Украіны. У студзені па просьбе ўрада Савецкай Украіны, прыбылі вайсковыя атрады з Савецкай Расіі, пачалося наступленне на [[Кіеў]]. У БярэсцеБрэст-Літоўск прыбыла дэлегацыя Украінскай рабоча-сялянскай рэспублікі, але краіны германскага блоку адмовіліся яе прызнаць. [[12 студзеня]] [[Цэнтральная Украінскаярадая Украінскай народнай рэспублікі|Цэнтральная рада УНР]] абвясціла пра выхад украіныУкраіны са складу Расіі і стварэнне незалежнай дзяржавы — [[Украінская Народная Рэспубліка|УНР.]], на чале з Цэнтральнай радай. Германскі блок прызнаў УНР і ў ноч на [[27 студзеня]] падпісаў з яе прадстаўнікамі асобны дагавор, які даў падставу для акупацыі Украіны аўстра-германскімі войскамі. У той жа дзень [[Рыхард фон Кюльман|Р. фон Кюльман]] ва ўльтыматыўнай форме запатрабаваў ад савецкай дэлегацыі даць адказ на прапанаваныя раней умовы міру. [[28.1 студзеня]] [[Леў Давыдавіч Троцкі|Л.Д.Троцкі]] выступіў з дэкларацыяй, якая грунтавалася на аснове рашэнняў [[Трэці Усерасійскі з'езд Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў|3-га з’езда Саветаў]]. Прыняўшы да ведама заяву Кюльмана, што непадпісанне Расіяй мірнага дагавору аўтаматычна спыняе перамір’е, савецкая дэлегацыя пакінула БярэсцеБрэст-Літоўск. Троцкі і яго прыхільнікі выходзілі з таго, што немцы не змогуць выступіць супраць Савецкай РасіізРасіі з-за рэвалюцыйнага ўздыму ў Германіі і Аўстра-Венгрыі. [[14.2. лютага]] Брэсцкую дэкларацыю афіцыйна падтрымаў [[Усерасійскі Цэнтральны Выканаўчы Камітэт|Усерасійскі ЦВК]]. [[18.2. лютага]] аўстра-германскія войскі пачалі наступленне па ўсім фронце. У той жа дзень на пасяджэнні ЦК РСДРП(б) пасля вострай барацьбы з [[Левыя камуністы|«левымі камуністамі»]] на чале з [[Мікалай Іванавіч Бухарын|М. І. Бухарыным]], якія выступалі за працяг рэвалюцыйнай вайны, большасць выказалася за падпісанне міру. Раніцай [[19 лютага]] [[Уладзімір Ільіч Ленін|У.2І. Ленін]] ад імя [[Савет народных камісараў РСФСР|СНК РСФСР]] накіраваў германскаму ўраду радыёграму са згодай на падпісанне міру. Аднак нямецкае наступленне працягвалася. Былі заняты [[Горад Даўгаўпілс|Дзвінск]], [[Мінск]], акупіравана значная частка Беларусі. [[23.2. лютага]] германскі ўрад запатрабаваў неадкладна ачысціць ад рускіх войск [[Лівонія|Ліфляндыю]], [[Украіна|Украіну]], [[Фінляндыя|Фінляндыю]] і [[Эстляндыя|Эстляндыю]], дэмабілізаваць рускую армію, аднавіць невыгадны для Расіі руска-германскі дагавор [[1904]] г. На прыняцце ўльтыматуму давалася 48 гадзін. У той жа дзень было вырашана прыняць германскія мірныя ўмовы. супрацьСупраць выказаліся меншавікі-інтэрнацыяналісты, правыя і левыя эсэры, максімалісты і анархісты. [[24.2. лютага]] для падпісання дагавору ў [[Горад Брэст|Брэст-Літоўск]] выехала савецкая дэлегацыя. [[1 сакавіка]] яна атрымала канчатковы тэкст мірнага дагавору, які складаўся з 14 артыкулаў і розных дадаткаў. Ад Расіі аддзяліліся [[Курляндыя]], [[Літва]], [[Лівонія|Ліфляндыя]], [[Эстляндыя]] і частка Беларусі. На Каўказе да Турцыі адыходзілі [[Горад Карс|Карс]], [[Горад Ардаган|Ардаган]] і [[Батумі|Батум]]. Украіна[[Украінская Народная Рэспубліка]] і [[Каралеўства Фінляндыя]] прызнаваліся самастойнымі дзяржавамі. Усяго Расія страчвала тэрыторыі каля 1 млн км² з насельніцтвам больш за 50 млн чалавек. савецкая[[РСФСР|Савецкая Расія]] абязана была дэмабілізаваць армію і флот, прызнаць дагавор паміж цэнтральнай[[Цэнтральная украінскайрада Украінскай народнай Рэспублікі|Цэнтральнай радай УНР]] і Германіяй[[Германская імперыя|Германскай імперыяй]] і яе саюзнікамі, заключыць мірны дагавор з радай і вызначыць мяжу паміж Расіяй[[РСФСР]] і Украінай[[Украінская народная Рэспубліка|УНР]]. Брэсцкі мір навязваў нераўнапраўныя эканамічныя пагадненні, аднаўляў для рускіх нявыгадныя мытныя тарыфы 1904 на карысць Германіі. Тым не менш прадстаўнікі [[РСФСР|Савецкай Расіі]] падпісалі мір, адмовіўшыся ад далейшага абмеркавання яго ўмоў.
 
Брэсцкі мір фармальна завяршыў перыяд удзелу Расіі ў [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайне]], з’явіўся вынікам няздольнасці Расіі працягваць вайну, краіна знаходзілася ў стане эканамічнага крызісу. Старая армія распалася, новая не была створана.
 
{{зноскі}}