Анатоль Аляксандравіч Анікейчык: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Анатоль АНІКЕЙЧЫК''' ({{ДН|11|7|1932}}, Барысаў Мінскай вобл. — {{ДС|3|2|1989}}, Мінск) — беларускі скульптар.
 
Вучыўся на кафедры скульптуры Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (1953—1959) у А. А. Бембеля, А. К. Глебава. Выкладаў на кафедры скульптуры ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (1959—1989). Сярод вучняў А. Анікейчыка, вядомыя беларускія скульптары некалькіх пакаленняў: Леанід Давідзенка, Генадзь Буралкін, Галіна Гаравая, Уладзімір Слабодчыкаў, Аляксандр Фінскі, Аляксандр Мятліцкі, Сяргей Бандарэнка, Святлана Гарбунова, Уладзімір Жбанаў, Аляксандр Каструкоў, Уладзімір Панцялееў, Сяргей Гумілеўскі, Валер'ян Янушкевіч і інш. Дацэнт (1977). Прафесар (1981). Сябра Саюза мастакоў БССР (з 1962).
 
Удзельнік выставак з 1958. Шырока вядомы пераважна як скульптар-манументаліст, прымаў удзел у стварэнні вядомых манументальных ансамбляў: помніка Янку Купалу ў Мінску, мемарыяльнага комплексу «Прарыў» на Ушаччыне, помніка Мікалаю Гастэла і яго экіпажу ў Радашковічах, помніка-бюста Янку Купалу ў Араў-парку ў ЗША і інш. Працаваў таксама са станковай скульптурай, значную ролю ў творчасці А. Анікейчыка адыгрываў жанр партрэта, дыяпазон якога вельмі шырокі: ад лірычных, камерных скульптур сучаснікаў і суайчыннікаў (партрэты Б. Вішкарова, Г. Паплаўскага, дачкі Вольгі) да выяў вядомых культурных і дзяржаўных дзеячаў (Фідэль Кастра, Чэ Гевара, П. Машэраў, Г. Ахматава, П. Чайкоўскі, А. Пушкін). Часам, імкненне скульптара паказаць чалавека як дзейсную асобу, праяўлялася ў набыцці партрэтамі гістарычных постацяў жанравага характару («Свет Міхайлаўскага», «За гонар музы»). Рамантычнасць светапогляду аўтара адлюстроўвалася у сімвалісцкай статуарнай пластыцы: «Папараць-кветка», «Вясна», «Бессмяротнасць», «Перамога, якая нясе мір». Творы А. Анікейчыка вылучаюцца ўсхваляванай патэтыкай, ўзнёсласцю вобразаў, выяўленнем духоўнай сілы і прыгажосці чалавека.