Паўлу Сезар Кажу: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Паула Сезар Ліма''' ({{lang-pt|Paulo César Lima}}; [[16 чэрвеня]] [[1949]], [[Рыа-дэ-Жанэйра]]), болтш вядомы як '''Паула Сезар Кажу''' ({{lang-pt|Paulo César Caju}}) — [[Футбол|футбаліст]] зборнай каманды [[Бразілія (зборная па футболе)|Бразіліі]]. Нападнік, паўабаронца. ЧС [[ЧС па футболе (1970)|1970]].
 
== Кар'ера ==
 
Паула Сезар Ліма нарадзіўся ў фавелах, самых бедных раёнах поўдня Рыа-дэ-Жанейра.
 
У 1967 годзе, ва ўзросце 18 гадоў, ён дэбютаваў у камандзе «Батафага» і выйграў з клубам чэмпіянат штата Рыа-ды-Жанэйра. У фінальнай гульні турніру Паула Сезар забіў 3 галы ў вароты «Амерыка», прынёс тым самым перамогу сваёй камандзе. У тым жа годзе ён дэбютаваў у зборнай Бразіліі, выйшаўшы на поле 19 верасня ў матчы з Чылі. На наступны год Паула Сезар выйграў свой другі тытул чэмпіёна штата, а таксама адсвяткаваў перамогу ў кубку Бразіліі. У 1970 годзе ён паехаў у складзе зборнай на чэмпіянат свету, спачатку ён планаваўся галоўным трэнерам каманды Марыё Загала як гулец асновы, але затым трэнер зразумеў, што гульня Паула Сезара не падыходзіць для схемы каманды і адправіў яго на лаву запасных, у выніку ён правёў 3 гульні. У 1971 годзе пасля таго, як «Батафага», за некалькі тураў да канца першынства лідыраваў, але прайграў некалькі матчаў і саступіў чэмпіёнства ў штаце «Флуміненсе», Паула Сезар быў абвінавачаны фанатамі каманды, што ўжо загадзя святкаваў перамогу і не паважаў супернікаў. Пасля гэтага Кажу прыняў рашэнне сысці з клуба.
 
==Крыніцы==