Сцяг Славеніі: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дзякуючы be-x-old:Сьцяг Славеніі
(Няма розніцы)

Версія ад 16:17, 4 лютага 2011

Нацыянальны сцяг Славеніі ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з трох роўных палос: верхняй — белага, сярэдняй — сіняга і ніжняй — чырвонага колеру з гербам Славеніі, змешчаным у верхняй частцы сцягу бліжэй да тронка. На гербе намаляваны сілуэт найвысокай гары Славеніі — Трыглава, а таксама сімвалічна намалявана Адрыятычнае мора і рэкі Славеніі.

Колеры сцягу панславянскія, яны выкарыстоўваліся на больш старажытных гербах і лічыліся нацыянальнымі яшчэ да прыняцця сцягу славенскімі патрыётамі ў 1848 годзе. На такі выбар колераў іх падапхнулі колеры сцягу Расіі.

Сцяг асацыяваўся са Славеніяй і падчас яе знаходжання ў складзе Югаславіі. У 1945 на сцяг была змешчаная чырвоная зорка. Пасля здабыцьця незалежнасці зорка са сцяга была прыбраная. Новы сцяг быў афіцыйна прыняты 27 чэрвеня 1991 года.

Вонкавыя спасылкі