Сцяг Грэцыі: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дзякуючы be-x-old:Сьцяг Грэцыі
(Няма розніцы)

Версія ад 17:00, 4 лютага 2011

Сцяг Грэцыі складаецца з дзевяці роўных гарызантальных палос сіняга (блакітнага) і белага колераў, якія чаргуюцца паміж сабой. Усярэдзіне сіняга квадрата ў левым верхнім куце размешчаны белы крыж.

Бясспрэчна, крыж сімвалізуе пераважную ў краіне праваслаўную хрысціянскую рэлігію (грэка-католікі, уніяты). Аднак сімвалізм сініх і белых колераў сцяга ніколі не быў усталяваны якім-небудзь урадавым рашэннем. Вызначана адно;— рэвалюцыянеры 1821 года, выбіраючы колеры для грэчаскага сцяга ў 1822годзе, выступілі супраць чырвонага і зялёных колераў, як звязаных з ісламскай сімволікай Асманскай Імперыі.

Некаторыя лічаць, што палосы азначаюць блакітнае неба і/або мора (сініх палос па ліку акіянаў) злучаныя з белымі аблокамі і/або хвалямі. Іншыя лічаць, што яны сімвалізуюць 9 складоў фразы «грэч. Ελευθερία ή θάνατος» («Воля або смерць», Э-леф-тыя-ры-я і Та-на-тос), як гавораць народныя падданні. Гэтак жа ёсць версія, што палосы сымбалізуюць 9 муз, багінь мастацтва і навук.

Першапачатковай формай сцяга быў проста белы крыж на сінім фоне. Ранейшая форма сцяга дагэтуль выкарыстоўваецца ў войску. Да таго, як сцяг стаў сучасным палітычным знакам, ён шмат дзесяцігоддзяў выкарыстоўваўся і працягвае выкарыстоўвацца ваенна-марскім флотам Грэцыі.

Вонкавыя спасылкі