Перыкл: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: Перыкл (Perikles; каля 495 - 429 гг. да н. э.), старажытнагрэч. палiтычны i дзяржаўны дзеяч, стратэг Афiна...
(Няма розніцы)

Версія ад 20:40, 31 ліпеня 2007

Перыкл (Perikles; каля 495 - 429 гг. да н. э.), старажытнагрэч. палiтычны i дзяржаўны дзеяч, стратэг Афiнаў у 444 - 31 i 429. Паходзiў са старадаўн. арыстакратычн. роду; атрымаў добрую адукацыю. Належаў да прыхiльнiкаў дэмакратыi; працягнуў распачатую Эфiальтам дэмакратызацыю дзярж. ладу Афiнаў. Iнiцыiраваў скасаванне маемаснага цэнзу пры выбраннi большасцi службовых асоб i увядзенне грашовай аплаты працы суддзяў. Пры П. вялося шырокае ваен., грам. i культавае будаўнiцтва. Пачынаючы з 447 быў адбудаваны афiнскi Акропаль з такiмі будынкамi, як Парфенон i Прапiлеi. Знешн. палiтыка П. мела на мэце забяспячэнне марской магутнасцi Афiнаў, цэнтралiзацыю Архэ Афiнскай, супрацьстаянне Пелапанескаму саюзу на чале са Спартай. Гэтая палiтыка ўключала вывад афiнскiх пасяленняў на заваяваныя i саюзныя тэрыторыi, падаўленне выступленняў саюзнiкаў (паўстанне на Самасе ў 440). Кiраванне П. паспрыяла палiт. i эканам. росквiту Афiнаў, iх пераўтварэнню ў буйны культурны цэнтр стараж. свету.

Літ.: Корзун М.С. Социально-политическая борьба в Афинах в 444 – 425 гг. до нашей эры, Минск, 1975; Плутарх Перикл, в кн. Сравнительные жизнеописания, М. 1999; Фукидид История, М., 1993.