Пілас: Розніца паміж версіямі

горад у Грэцыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: Пiлас (Pylos), старажытна-грэч. горад у Месенii на паўднева-зах. узбярэжжы Пелапанеса. Першае пасе...
(Няма розніцы)

Версія ад 20:40, 31 ліпеня 2007

Пiлас (Pylos), старажытна-грэч. горад у Месенii на паўднева-зах. узбярэжжы Пелапанеса. Першае паселiшча на месцы П. ўзнiкла на мяжы 3-га i 2-га тыс. да н. э. У 17-13 стст. да н. э. П. - цэнтр ахейскага царства, адным з цароў якога, згодна з Гамерам, быў легендарны Нестар. Каля 1200 г. да н. э. горад знiшчаны пажарам . Пiсьмовыя звесткi аб П. падцверджаны адкрыццём у ходзе раскопак 1939 i 1952 гг. магутнага палацавага комплексу на узгорку Эпана-Энглiанас на поўн. ад сучасн. г. Пiлас. Комплекс уключаў парадныя, жылыя i гасп. памяшканнi, многiя з якiх былi ўпрыгожаны фрэскамi. Сярод матэрыяльных знаходак у П. асаблiвае значэнне маюць глiняныя таблiчкi з тэкстамi, напiсанымi лiнейным пiсьмом Б .

Літ.: Блаватская Т.В. Ахейская Греция во втором тысячелетии до н. э., М., 1966; Гомер Илиада, М., 1993; Его же Одиссея, М., 1993.