Філіп II Македонскі: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: Філіп ІІ (Philippos; 382 – 336 да н. э.), цар старажытнай Македоніі з 359 да н. э., выдатны палітык, дыплам...
(Няма розніцы)

Версія ад 20:43, 31 ліпеня 2007

Філіп ІІ (Philippos; 382 – 336 да н. э.), цар старажытнай Македоніі з 359 да н. э., выдатны палітык, дыпламат і палкаводзец. Правёў шэраг рэформаў, пераадолеўшы раздробленасць краіны і ўзмацніўшы яе дзяржаўны лад. Стварыў рэгулярную армію, аснову якой склалі атрады цяжкай кавалерыі і фаланга цяжкаўзброеных пехацінцаў. Распачаў чаканку залатой манеты, заклаўшы аснову эканам. магутнасці Македоніі. З 356 па 341 да н. э. падпарадкаваў Пеонію, Эпір і Фракію. У ходзе Свяшчэннай вайны ўмяшаўся ў справы Грэцыі. Па ўмовах Філакратава міру (346 да н. э.) Афіны і інш. грэч. полісы прызналі заваяванне Філіпам Фесаліі і Халкідыкі. У 338 да н. э. каля Херанэі Ф. разбіў войска кааліцыі грэч. дзяржаў на чале з Афінамі, усталяваўшы сваю гегемонію над Грэцыяй. З мэтай вядзення вайны супраць Персіі стварыў і ўзначаліў агульнагрэч. Карынфскі саюз, але падчас падрыхтоўкі да паходу быў забіты ў выніку змовы.

Літ.: Демосфен Речи, т. 1 – 3, Москва, 1994; Шофман А.С. История античной Македонии, т. 1, Казань, 1960.