Розніца паміж версіямі "Гісторыя Польшчы"

108 байтаў дададзена ,  9 гадоў таму
др
др (→‎Польскія землі 1795—1815: вікіфікацыя)
др (→‎Пасляваенная Польшча: вікіфікацыя)
 
== Пасляваенная Польшча ==
Лёс пасляваеннай Польшчы быў вырашаны на [[Ялцінская канферэнцыя|Ялцінскай]] (люты 1945) і [[Патсдамская канферэнцыя|Патсдамскай]] (ліпень-верасень 1945) канферэнцыях. У адпаведнасці з ялцінскімі дамоўленасцямі Часовы ўрад у чэрвені 1945 быў пашыраны, уключыў палітыкаў з лонданскага лагера, і ператворана ў Часовы ўрад нацыянальнага адзінства. Главой ўрада застаўся Э. Асубка-Мараўскі, а яго намеснікамі сталі У. Гамулка (ад ППР) і З. Мікалайчык. Па ініцыятыве апошняга ў ліпені 1945 была створаная Польская народная (сялянская) партыя. Новы ўрад неўзабаве быў прызнаны [[ЗША]], [[Вялікабрытанія]]й і [[Францыя]]й.
 
Па пытанні аб межах на Ялцінскай канферэнцыі было прынята кампраміснае рашэнне, але без удзелу польскага боку. Усходнія межы былі вызначаныя ў асноўным па «[[лінія Керзона|лініі Керзона]]», адзначалася таксама, што «''Польшча мусіць атрымаць істотныя прырашчэнні тэрыторыі на поўначы і захадзе''». [[Дэ-факта]] заходнія межы Польшчы былі ўсталяваныя ў лютым 1945 па лініі Одра — Ніса Лужыцкая, а затым зацверджаныя Патсдамскай канферэнцыяй. У выніку Польшча атрымала буйныя марскія парты Гданьск і Шчэцін, а таксама прамыслова развітыя раёны Сілезіі. Немцы з гэтых земляў падлягалі перасяленню.
 
Самой буйной палітычнай партыяй Польшчы да пачатку 1946 стала партыя Мікалайчика — ПСЛ, якая налічвала больш 500 тыс. членаў і якая з'яўлялася легальнай апазіцыяй ППР і ладу народнай дэмакратыі. У снежні 1945 была ўзноўленая Партыя працы (СП). ППР, I з'езд якой таксама прайшоў у снежні 1945, налічвала 250 тыс. членаў.
 
3 студзеня 1946 быў прыняты закон аб нацыяналізацыі прамысловых прадпрыемстваў з лікам працоўных больш 50 чалавек, уладальнікі прадпрыемстваў атрымоўвалі кампенсаванне ад дзяржавы. Адначасова гарантавалася захаванне прыватнай уласнасці.
22 ліпеня 1946, у першыя ўгодкі апублікавання Маніфеста ПКНВ, дзень 22 ліпеня быў абвешчаны нацыянальным святам Адраджэння Польшчы. У сувязі з гэтым быў прыняты дэкрэт аб амністыі ўдзельнікаў узброенага падполля, які даў магчымасць вярнуцца да мірнага жыцця 22 тыс. чалавек. Аднак у верасні 1945 паўстала новая арганізацыя «Воля і незалежнасць». Іншыя ўзброеныя фармаванні таксама працягвалі дзейнічаць.
 
У сувязі з тым, што ПСЛ адмовілася ад прапановы ППР ісці на будучыя выбары ў сейм адзіным блокам з усіх 6 легальных партый, пачалася адкрытыя канфрантацыя паміж ПСЛ і працоўнымі партыямі. Па ініцыятыве ППС 27 красавіка 1946 быў прыняты закон аб рэферэндуме, які павінен быў выявіць стаўленне насельніцтва да змен, якія ўжо адбыліся. Вынікі рэферэндуму былі несуцяшальнымі для ПСЛ. Прайграла партыя Мікалайчыка і на выбарах у сейм, якія адбыліся 19 студзеня 1947. Па афіцыйных дадзеных у выбарах прыняла ўдзел 89,9 % выбарнікаў, за блок з чатырох партый (ППР, ППС, СЛ і СД) прагаласавала 80,1 %, за ПСЛ — 10,3 %. ПСЛ спрабавала апратэставаць вынікі выбараў, заявіўшы аб іх фальсіфікацыі, але беспаспяхова.
 
На першым паседжанні сейма ў лютым 1947 быў прыняты закон аб прэзідэнце краіны і абраныя кіруючыя органы. Прэзідэнтам стаў Б. Берут, урад узначаліў Ю. Ціранкевіч (ППС). 19 лютага была зацверджаная Малая канстытуцыя, якая дзейнічала да 1952. Заканадаўчая ўлада па канстытуцыі належала сейму, выканаўчая — прэзідэнту і ўраду. Пад кіраўніцтвам прэзідэнта дзейнічаў новы калегіяльны орган — Дзяржаўная рада, надзелены правам заканадаўчай ініцыятывы, выдання дэкрэтаў, ажыццяўлення кантролю над органамі мясцовай улады.
 
Пасля выбараў пачаліся рознагалоссі як у апазіцыі, так і ў партыях кіруючага блока. Мікалайчык і некаторыя іншыя правыя лідэры пакінулі краіну, і ПСЛ у канцы 1947 перайшоў да палітыкі супрацоўніцтва з урадам. III пленум ЦК ППР, які праходзіў 31 жніўня — 3 верасня 1948, прыняў рэзалюцыю Аб праванацыяналістычным ухіле. У. Гамулка быў вызвалены ад абавязкаў Генеральнага сакратара ЦК, новы курс партыі ўсё больш стаў нагадваць капіяванне досведу савецкіх камуністаў. Новым Генеральным сакратаром быў абраны Б. Берут.
 
У снежні 1948 адбыўся аб'яднаўчы з'езд ППР і ППС, на якім была створаная Польская аб'яднаная працоўная партыя (ПАРП), якая абвясціла курс на пабудову «''падмурка сацыялізму ў Польшчы''» і ператварэнне Польшчы ў індустрыяльна-аграрную краіну. З'езд таксама прыняў Дырэктывы па Шасцігадовым плане (1950–19551950—1955), які рабіў упор на пераважнае развіццё цяжкай прамысловасці. У 1949 Польшча стала членам [[Савет эканамічнай узаемадапамогі|Савета эканамічнай узаемадапамогі]].
 
З 1949 у Польшчы сталі закладвацца асновы палітычнай сістэмы, створанай па савецкім узоры. Ядром гэтай сістэмы стала ПАРП, але захаваліся і некаторыя элементы шматпартыйнасці. Аб'яднаная сялянская партыя, створаная ў 1949 на з'ездзе людоўскіх партый, і Дэмакратычная партыя прызналі кіруючую ролю ПАРП. Партыя працы абвясціла аб самароспуску. У эканоміцы сталі ўкараняцца савецкія метады кіравання, падвышэння прадукцыйнасці працы, новая палітыка ў вёсцы прадугледжвала правядзенне калектывізацыі сельскай гаспадаркі. Для індывідуальнага сялянства былі ўведзеныя абавязковыя дзяржаўныя пастаўкі сельгаспрадуктаў па цэнах ніжэй сабекошту.