Бенедыкцінцы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.5.2) (робат Дадаем: sh:Benediktinci
вікіфікацыя
Радок 1:
[[Выява:Fra Angelico 031.jpg|thumb|Святы Бенядзікт з Нурсіі]]
{{вызнч|1=БЕНЕДЫКЦІНЦЫ}} — [[манах]]і найстарэўшага ў Еўропе каталіцкага манаскага ордэна [[Бенедыкт Нурсійскі|святога Бенядзікта]]. Заснаваны ў 530 Бенядзіктам Нурсійскім у горадзе Монтэкасіна ([[Італія]]). Статут бенедыкцінцаў патрабаваў сталага жыхарства ў кляштары (кляўзуры), паслушэнства, устрымання і беднасці. Мэта ордэна — кантэмпляцыя (прывядзенне псіхікі ў стан глыбокай засяроджанасці), фізічная і разумовая праца, выхаванне моладзі. Адным з абавязкаў бенедыкцінцаў было правядзенне ўрачыстай літургіі. У 9-10 ст. кляштары ордэна мелі аўтаномію, карысталіся шматлікімі прывілеямі, сабралі вялікія багацці. Гэта прывяло да адходу ад статута ордэна. Дзеля вяртання да першапачатковых ідэалаў
была праведзена Клюнійская рэформа (10-11 ст.), у выніку якой утварыліся новыя кангрэгацыі: картузаў, цыстэрцыянцаў, трапістаў, камедулаў. Бенедыкцінцы адыгралі вялікую ролю ў развіцці каталіцкай тэалогіі, умацаванні каталіцкай царквы і папства. У 13 ст. бенедыкцінцы страцілі першынство, саступіўшы яго дамініканцам і францысканцам. У 1893 г. папа Леў XIII заснаваў федэрацыю бенедыкцінцаў, якая пацверджана статутам папы Пія XII у 1952. Гэты ж папа ў 1947 г. прысвоіў Бенядзікту Нурсійскаму тытул «Бацька Еўропы», а папа Павел VI у 1964 абвясціў яго «патронам Еўропы».
 
== Бенедыкцінцы на Беларусі ==
У 11-13 ст. бенедыкцінцы ўдзельнічалі ў місіянерскай дзейнасці на славянскіх землях і ў Прыбалтыцы. У ВКЛ яны прыйшлі з Польшчы, на Беларусі бенедыкцінцы мелі кляштары ў Гарадзішчы каля Пінска, Мінску, Нясвіжы. Былі і жаночыя кляштары, пры якіх існавалі школы для дзяўчынак з шляхецкіх сем'яў. У ВКЛ манашкі-бенедыкцінкі мелі права прышываць да вэлюму крыж з ярка-чырвонага аксаміту, як напамінак пра ахвяры ордэну ў час Паўночнай вайны. Пасля далучэння ВКЛ да расійскай імперыі царскі ўрад аб'яднаў кляштары бенедыкцінцаў і іншых каталіцкіх манаскіх ордэнаў у {{вызн2|1=бенедыкцінска-цыстэрцыянска-камедула-картузскую}} кангрэгацыю. Пасля паўстанняў 1830—1831 і 1863—1864 на Беларусі кляштары бенедыкцінцаў былі закрыты.
 
 
 
[[Катэгорыя:Манаскія ордэны]]