Сілезцы: Розніца паміж версіямі

23 байты дададзена ,  11 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
(вікіфікацыя)
Няма тлумачэння праўкі
З незапамятных часоў Сілезію заваёўвала нямала [[народ]]аў, [[дзяржава]]ў і [[княства]]ў. Рэзкія змены ў Сілезіі пад уладаю [[Чэхія|Чэхіі]]/[[Аўстрыя|Аўстрыі]], [[Польшча|Польшчы]], [[Германія|Германіі]] прывялі да шматмоўнасці сілезцаў, што мелі сваю культуру, якая ўзбагачалася суседскай.
 
У [[Сярэднявечча]] [[Сілезія]] была часткай [[Пясты|Пясцкага герцагства]], якое з часам стала ўладарствам [[Каралеўства Багемія|Багемскай кароны]] ў [[Свяшчэнная Рымская імперыя|Свяшчэннай Рымскай імперыі]] працягам [[14 стагоддзе|XIV стагоддзя]], а ў [[1526]] годзе Багемія перайшла пад уладу [[Габсбургі|Габсбургаў]] [[Аўстрыйская імперыя|Аўстрыйскай імперыі]]. У [[Вайна за аўстрыйскую спадчыну|вайне за аўстрыйскую спадчыну]] [[1742]] году большая частка Сілезіі перайшла да [[Прусія|Прусіі]]. Гэтая частка Сілезіі складала Правінцыю Сілезія (пазней прускія правінцыі Верхняй і Ніжняй Сілезіі) да [[1945]] году.
 
Па выніках [[Другая сусветная вайна|2 Сусветнай вайны]], большасць сілезскіх земляў былі ўключаныя да [[Польшча|Польшчы]], толькі маленькія шматочкі засталіся ў Нямеччыне й [[Чэхаславакія|Чэхаславаччыне]]. Мільёны этнічных [[немцы|немцаў]] былі выселеныя, а этнічныя сілезцы расцэньваліся польскай уладай як „мясцовыя палякі”, якія проста „недастаткова дасведчаныя аб сваёй польскасці”, ім было дазволена застацца пасля аддзялення ад немцаў шляхам „засведчання сваёй нацыянальнасці”.