Каралёва Слабада 2: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
стыль, дапаўненьне
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎Гісторыя: уезд...-->павет... using AWB
Радок 70:
У крыніцах [[18 ст.|18]] — [[19 ст.]] сустракаюцца таксама найменні Каралеўская Слабодка, Казіміраўская Слабада. У рашэнні Сейму Рэчы Паспалітай [[1 лютага|01.]][[Люты|02.]][[1717]] г. Каралеўская Слабодка названая сярод уладанняў Рэчыцкага павету, якія ўносілі гіберну ("зімовы хлеб", падатак для ўтрымання войска) на конную харугву надворнага падскарбія ВКЛ (з [[1713]] — [[:pl:Józef Franciszek Sapieha|Язэп Францішак Сапега]]). Вёска ўносіла 110 [[злоты]]х<ref>[http://www.wbc.poznan.pl/dlibra/doccontent?id=65263&dirids=1 Dyspozycyje repartycyi tak lokacyi zimowej / Volumina Legum. T. VI. Petersburg, 1860, s. 184 — 201.]</ref>. З [[1 ліпеня|01.]][[Ліпень|07.]][[1736]] маёнтак Казіміраўская Слабада — ва ўладанні мужа і жонкі Садоўскіх, якія атрымалі яго ў цэсію ад Пятра Глушынскага<ref>КІТУРКА І. Матэрыялы па гісторыі [[Горад Рэчыца|Рэчыцкага]] рэгіёна ў кнізе запісаў Метрыкі ВКЛ за [[1735]] — [[1740]] гг. / Чацвёртыя міжнародныя [[Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі|Доўнараўскія]] чытанні. Гомель, [[2004]], с. 56 — 64.</ref>.
 
З [[22 ліпеня|22.07.]][[1793]], у выніку ІІ-га падзелу Рэчы Паспалітай — у [[Расійская Імперыя|Расійскай Імперыі]], у Парыцкай воласці Бабруйскага павету [[Мінская губерня|Мінскай губерні]]. У рэвізскай казцы (спісе сялян) [[1795]] г. вёска названая як Казіміраўская Слабада, а ў дадатку да дакумента — Каралеўская Слабада; у рэвізскіх казках [[1811]] і [[1834]] г. — Казіміраўская Слабада, у [[1850]] г. — Каралеўская Слабада. У гэты перыяд маёнткам валодалі Прушаноўскія<ref name=rassadzin>Рассадин С. Е. Гербовый привилей 1643 г. на [[Магдэбургскае права|магдебургию]] г. Казимежу в старостве Бобруйском / Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып 2. Мн., [[2001]], с. 215 — 223.</ref>. За [[1835]] г. у Каралеўскай Слабадзе згадваецца грэка-каталіцкі храм<ref>ПОРОМЕНСКИЙ П. Паричское женское св. Марии Магдалины училище духовного ведомства. [[Санкт-Пецярбург|СПб.]], [[1910]].</ref>. З [[1874]] г. маёнтак належаў Марыі Бажанавай, меў 356 [[Валока|валок]], 2 млыны, мноства лугоў. Вёска мела 8 двароў, жыхары займаліся [[Сельская гаспадарка|сельскай гаспадаркай]], рыбалоўствам і плытніцтвам<ref name="slounik>[http:"//dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. T. X. Warszawa, 1889, s. 799.]</ref>.
 
Згодна апісанню [[1879]] г., Каралеўская Слабада — цэнтр [[Праваслаўе|праваслаўнага]] прыходу ў ІІ-ой благачыннай акрузе Бабруйскага павету, у 3-х [[вярста]]х ад паштовай [[Дарога|дарогі]], у 7 вярстах ад паштовай станцыі Баравая, у 35 вярстах ад павятовага гораду і [[Чыгунка|чыгункі]]. У навакольнай мясцовасці мелася т. з. "Каменная магіла", ''«якая была адчынена, і ў ёй знойдзена некалькі манет і 3 крыжыка на пахаванні.»'' На [[Тэрыторыя|тэрыторыі]] прыходу быў таксама [[Каталіцызм|рымска-каталіцкі]] [[касцёл]], ''«у якім на памяці яшчэ прыхаджан вялі частыя малебствы свяшчэннікі з уніятаў»''<ref>Описание церквей и приходов [[Мінская епархія|Минской епархии]]. Т. 7: Бобруйский уезд. Мн., 1879, с. 71 — 73.</ref>.