Месніцтва: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: es:Méstnichestvo
ілюстрацыя, вікіфікацыя
Радок 1:
[[Выява:Boyare11Tsar boyar duma.jpg|thumb|300px|Цар Міхаіл Фёдаравіч і баяры]]
{{вызн|1=Месніцтва}}, у сярэднявечнай Русі парадак размеркавання службовых пасадаў з улікам паходжання і службовага становішча продкаў асобы. Месніцтва было скасавана прысудам [[Земскі Сабор|Земскага Сабора]] [[1682]] года.
 
[[Выява:Bojaren.jpg|thumb|left|Рускія баяры]]
 
Фармаванне дзяржаўнага апарата з канца XV стагоддзі здзяйснялася па прынцыпе месніцтва, у значнай ступені ўспрынятаму з [[Вялікае княства Літоўскае|польска-літоўскага]] заканадаўства.
 
Сістэма месніцтва была заснаваная на крытэрах знатнасці паходжання (чым вышэй стаялі продкі прэтэндэнта, тым больш высокі пост у дзяржаўнай іерархіі ён мог заняць). Гэтая практыка ператварала [[баярства]] у замкнёную карпарацыю, падмяняла агульнасацыяльныя інтарэсы [[саслоўе|саслоўнымі]].
 
Апроч знатнасці асобы (прыналежнасці яго да пэўнага роду) улічвалася і становішча прэтэндэнта ''унутры'' свайго роду. Старэйшыя ў раду мелі перавагу. Мелі значэнне і заслугі продкаў  — сын баярына, які праявіў сябе на службе меў прыярытэт перад сваім жа стрыечным братам, чый бацька ніякім чынам сябе не ўславіў.
 
Месніцкі парадак абцяжарваў падбор служылых людзей, таму з сярэдзіны XVI стагоддзя некаторыя прызначэнні на пасады вырабляліся прамымі ўказамі [[Іван IV, цар і вялікі князь усяе Русі|Івана IV]]. Разам з тым месніцтва спрыяла кансалідацыі арыстакратыі і ператварэнню яе ў [[эліта|эліту]] грамадства.
 
Нават запрошаныя да царскага стала, баяры сядзелі ў адпаведнасці са сваімі тытуламі. Паміж арыстакратамі часта ўзнікалі «месніцкія спрэчкі»  — хто больш знатны, хто мае права на пасаду. Гэтыя спрэчкі вырашаў, як правіла, сам [[цар]] з удзелам службоўцаў [[Разрадны прыказ|Разраднага прыказа]].
 
У [[1682]] году сістэма месніцтва была скасаваная прысудам Земскага Сабора , як уяўляючая сабою перажытак мінулага.
 
== Літаратура ==
 
* Исаев И. А.  История государства и права России.  — М.: 2006.
* История государства и права России / Под ред. Титова Ю. П.  — М.: 2006.
* В. О.  Ключевский. Курс русской истории.(Лекция XXVII).  — М.: 1992.
 
[[Катэгорыя:Маскоўская дзяржава]]