Павел Міхайлавіч Шпілеўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Павел Міхайлавіч ШПІЛЕЎСКІ''' ({{ДН|12|11|1823|31|10}} — {{ДС|29|10|1861|17|10}}) — беларускі этнограф, публіцыст, літаратурна-мастацкі крытык, пісьменнік і перакладчык.
 
Нарадзіўся ў сям'і святара. У [[1837]]—[[1843]] вучыўся ў [[Мінская духоўная семінарыя|Мінскай духоўнай семінарыі]], у 1843—[[1847]] — у [[Пецярбургская духоўная акадэмія|Пецярбургскай духоўнай акадэміі]]. Акадэмію скончыў са званнем кандыдата багаслоўя, быў прызначаны выкладчыкам славеснасці ў [[Варшаўскае павятовае духоўнае вучылішча]]. Праз пяць гадоў пераехаў у [[Горад Санкт-Пецярбург|Санкт-Пецярбург]]. Са снежня [[1853]] працаваў пакаёвым наглядчыкам у [[Галоўны педагагічны інстытут|Галоўным педагагічным інстытуце]], а з красавіка [[1855]] — настаўнікам у школе пры экспедыцыі падрыхтоўкі дзяржаўных папер.