Хірахіта: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 5:
 
== Раннія гады ==
Ён нарадзіўся ў палацы Ааяма ў [[Токіа]] ў сям'і спадчыннага прынца Есіхіта (пазнейшага імператара) і прынцэсы Садака. Яго дзіцячы тытул — прынц Міці (Michi no miya). Спадчыннікам трону ён стаў пасля смерці свайго дзеда, імператара [[Імператар Мэйдзі|імператара Мэйдзі]] 30 ліпеня 1912 г. Фармальна тытул спадчыннага прынца ён атрымаў 2 лістапада 1916 г.
 
Ён атрымаў бліскучую адукацыю ў школе для дзяцей вышэйшай арыстакратыі (кадзоку), дзе навучаўся з 1908 па 1914 гг. і, пасля, у адмысловым Інстытуце спадчыннага прынца (То:гу:-гогакумонсе) з 1914 па 1921 гг. пад кіраўніцтвам лепшых навукоўцаў Такійскага імператарскага ўніверсітэта і вышэйшых вайсковых чыноў Японіі. У 1921 г. спадчынны прынц Хірахіта здзяйсняе шасцімесячную паездку ў Еўропу, наведвае [[Англія|Англію]] і 5 іншых еўрапейскіх краін. 29 лістапада 1921 г. ён становіцца рэгентам Японіі замест захварэлага бацькі.