Хірахіта: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 44:
 
== Пасляваеннае кіраванне ==
15 жніўня 1945 г., пасля атамнага бамбавання [[Хірасіма|Хірасімы]] і Нагасакі і абвяшчэнне Савецкім Саюзам вайны Японіі, Хірахіта выступіў з радыёзваротам аб безумоўнай капітуляцыі японскіх узброеных сіл. Нягледзячы на ціск, аказваны на галоўнакамандуючага амерыканскімі акупацыйнымі сіламі ў Японіі генерала Дугласа Макартура з боку лідэраў шэрагу краін, у тым ліку з боку прэзідэнта Злучаных Штатаў [[Гары ТруманТрумэн]]а, з мэтай аддаць імператара Хірахіта пад суд як вайсковага злачынцу, генерал дамогся, каб Хірахіта застаўся імператарам і сімвалам адзінства японскай нацыі. Хірахіта пазбег суда і застаўся на троне, але яго прымусілі недвухсэнсоўна адмовіцца ад традыцыйных сцвярджэнняў аб чароўнай прыродзе японскіх імператараў, нашчадкаў багіні сонца [[Аматэрасу]] (дэкларацыя «Нінген-сенген»). Тытул манарха быў зменены з «уладара Імперыі» на «канстытуцыйнага манарха» ў 1946 г. Аднак трэба заўважыць, што амаль адразу пасля відавочнай адмовы ад сцвярджэння аб боскасці імператара ён прыхавана ізноў пацвердзіў традыцыйныя погляды, атрымаўшы дазвол ад акупацыйных улад на богаслужэнне багіні Аматэрасу. Гэты жэст-пацверджанне быў ясна зразуметы ўсімі ў Японіі, хоць відаць не зразуметы акупацыйнымі сіламі.
Хоць Хірахіта прымусілі адмовіцца ад любых прэтэнзій на чароўны статус, яго статус быў свядома пакінуты нявызначаным, часткова таму, што генерал Макартур разглядаў імператара як карысны сродак у захаванні лаяльнасці японцаў да акупацыйных сіл, часткова дзякучы закуліснай дзейнасці Есіда Сігеру, накіраванай на тое, каб перашкодзіць Макартуру зрабіць з Хірахіта манарха еўрапейскага стылю. Хірахіта звычайна разглядаўся як правіцель, галава дзяржавы, але ішла шырокая дыскусія аб тым, ці з'яўляецца ён звычайным грамадзянінам краіны або не. Шматлікія навукоўцы сцвярджаюць, што сённяшні тэнно (яп. 天皇, «нябесны кіраўнік», звычайна перакладаецца як імператар Японіі) — не імператар.