Вінцэсь Каратынскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Вінцэнт (Вінцэсь) Аляксандравіч КАРАТЫНСКІ''' ({{lang-pl|Wincenty Korotyński}}; [[15 чэрвеня]] [[1831]], [[Вёска Селішча|в. Селішча]] каля [[Любча|Любчы]], цяпер [[Карэліцкі раён]] Гродзенскай вобл. — [[7 лютага]] [[1891]]; Псеўданімы: ''Ładzisław Borzywojowicz''; ''Bożywoj''; Крыптанімы: ''K.W.''; ''W.Kor.''; ''W.K.'') — беларускі пісьменнік і перакладчык.
 
Нарадзіўся ў сям'і былога колішняга селянінапрыгоннага Аляксандра Каратая, бацька атрымаў вольную ад свайго пана Яна Залескага, верагодна, на просьбу Марка Татароўскага, апекуна Юзафаты з Далiдовiчаў — шляхцянкі з якою Аляксандр Каратай хацеў ажаніцца. Калі ў Аляксандра з Юзафатай было ўжо трое сыноў — Вінцэсь, Ян і Міхал, ён утапiўся ў [[Нёман]]е, а праз нейкi час Юзафата выйшла замуж за свайго колішняга апекуна. Адукацыю В. Каратынскі набыў самавукам, пад наглядам мясцовага арганiста. Навучыў чытаць і пiсаць малодшых братоў. Працаваў хатнім настаўнікам. У 1850—1862 г. быў сакратаром [[У. Сыракомля|У. Сыракомлі]]. За кароткі час самавукам атрымаў выдатную адукацыю, апроч беларускай і польскай, валодаў рускай, чэшскай, французскай і нямецкай мовамі, троху ведаў з лаціны. Граў на скрыпцы. Разам з рускім пісьменнікам [[М. Ляскоў|М. Лясковым]] падарожнічаў па [[Паўночна-Заходні край|Паўночна-Заходнім краі]]. Супрацоўнічаў з польскімі газетамі і часопісамі, друкаваў артыкулы тэматычна звязаныя з беларускім краем.
 
Дэбютаваў у друку ў 1856 г. Аўтар зборніка паэзіі «Чым хата багата, тым рада» (па-польску, 1857), паэмы «Таміла» (па-польску, 1858), таксама В. Каратынскаму прыпісваюць ананімныя антыцарскія творы «Гутарка старога дзеда» і «Гутарка суседзяў». З беларускамоўных твораў захаваліся вершы «Уставайма, братцы, за дзела, за дзела», «Далі бог-то, Арцём…», «Туга на чужой старане». У 1994 г. выйшаў зборнік твораў.