Рычард Бакмінстэр Фулер: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Рычард Бакмінстэр Фулер''' (анг. Richard Buckminster Fuller; 12 ліпеня 1895 - 1 ліпеня 1983) — [[ЗША|аме...'
(Няма розніцы)

Версія ад 10:09, 8 лютага 2011

Рычард Бакмінстэр Фулер (анг. Richard Buckminster Fuller; 12 ліпеня 1895 - 1 ліпеня 1983) — амерыканскі архітэктар, дызайнер, інжынер і вынаходнік.

На працягу свайго жыцця Фуллер задаваўся пытаннем адносна таго, ці ёсць у чалавецтва шанец на доўгатэрміновае і паспяховае выжыванне на планеце Зямля і калі так, то якім чынам. Лічачы сябе пасрэдным індывідам без асаблівых грашовых сродкаў або вучонай ступені, ён вырашыў прысвяціць сваё жыццё гэтаму пытанню, спрабуючы высветліць, што асобы накшталт яго могуць зрабіць для паляпшэння становішча чалавецтва з таго, што вялікія арганізацыі, урады або прыватныя прадпрыемствы не могуць выканаць у сілу сваёй прыроды.

На працягу гэтага эксперыменту на працягу жыцця Фулер напісаў дваццаць восем кніг, выпрацаваўшы такія тэрміны як "касмічны карабель "Зямля", «эфемерызацыя» і «Сінэргетыка». Ён таксама зрабіў вялікую колькасць вынаходак, у асноўным у сферы дызайну і архітэктуры, найбольш вядомым з якіх з'яўляецца лёгкі і трывалы «геадэзічны купал» - прасторавая сталёвая сеткаватая абалонка з прамых стрыжняў.