Розніца паміж версіямі «Фёдар Фёдаравіч Турук»

др
афармленне
др
др (афармленне)
'''Фёдар Фёдаравіч ТУРУК''' ([[8 лютага]] [[1889]], [[вёска Балотца|в. Балотца]] [[Навагрудскі павет|Навагрудскага павета]] [[Мінская губернія|Мінскай губерніі]] — [[20 ліпеня]] [[1960]], [[Масква]]) — беларускі гісторык і грамадскі дзеяч.
 
У [[1915]] скончыў [[петраград]]скія [[Петраградскі гісторыка-філалагічны інстытут|гісторыка-філалагічны]] і [[Петраградскі археалагічны інстытут|археалагічны]] інстытуты, пасля чаго працаваў выкладчыкам гімназій у [[Мінск]]у і Маскве. З сакавіка [[1918]] загадчык аддзела [[Беларускі нацыянальны камісарыят|Беларускага нацыянальнага камісарыята]], адзін з арганізатараў [[Беларускі народны універсітэт|Беларускага народнага універсітэта]] і [[Беларускае навуковае таварыства (Масква)ў Маскве|Беларускага навуковага таварыства]] ў Маскве (1918). З [[1919]] загадчык беларускага пададдзела аддзела асветы нацыянальных меншасцяў Наркамата асветы [[РСФСР]]. Садзейнічаў выхаду ў свет першага зборніка [[Янка Купала|Янкі Купалы]] на [[руская мова|рускай мове]] "«Выбраныя вершы ў перакладах рускіх паэтаў"» (1919). Удзельнічаў у арганізацыі [[БДУ]], з [[1921]] яго — прафесар БДУ. З [[1923]] выкладчык [[Камуністычны універсітэт нацыянальных меншасцяў Захаду|Камуністычнага універсітэта нацыянальных меншасцяў Захаду]] ў Маскве. У 1923-[[1955]] — прафесар розных ВНУ Масквы.
 
Аўтар прац па гісторыі Беларусі. У кнізе "«Беларускі рух"» (1921) гісторыю Беларусі разглядаў з [[аб'ектывізм|аб'ектывісцкіх]] пазіцый. Аўтар прадмовы і складальнік "«Курса [[беларусазнаўства]]"» (1918-[[1920]]).
 
== Літаратура ==
* Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-46-3
 
{{DEFAULTSORT:Турук Фёдар}}