Эва Перон: Розніца паміж версіямі

першая лэдзі Аргенціны, другая жонка 29-га і 41-га прэзідэнта Хуана Перона
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Марыя Эва Дуартэ дэ Перон''' (ісп. María Eva Duarte de Perón), таксама вядомая пад імем '''Эвіта''' (Evita); [[7...'
(Няма розніцы)

Версія ад 23:24, 8 лютага 2011

Марыя Эва Дуартэ дэ Перон (ісп. María Eva Duarte de Perón), таксама вядомая пад імем Эвіта (Evita); 7 мая 1919, Лос Тольдас - 26 ліпеня 1952, Буэнас-Айрэс) — першая лэдзі Аргенціны, другая жонка 29-га і 41-га прэзыдэнта Хуана Перона.

Актрыса

Вялікім поспехам для Эвы было падпісанне ў 1938 года кантракту на рэкламу па радыё прадукцыі вядомай кампаніі «Герэньё», якая выраблялай мыла. Эва пачала працаваць у якасці дыктара, але марыла аб радыётэатры. У 1939 годзе Эва арганізуе першую акцёрскую групу для працы над кароткімі радыёспектаклямі.

З 1941 года яна пакідае сцэну і цалкам засяроджваецца на радыёпастаноўках і радыёрэкламе. Імя маладой актрысы радыётэатра Эвы Дуартэ робіцца ўсё больш вядомым, яе фатаграфіі ўсё часцей з'яўляюцца на вокладках ілюстраваных часопісаў - да ўжо згаданага вышэй можна дадаць «Радыёландыю» і «Г'ён». Эва таксама атрымлівае некалькі невялікіх роляў у кіно.

Паспяховым для кар'еры Эвы Дуартэ на радыё быў 1943 г., калі часопіс «Антэна» анансаваў новы праект радыёканала «Бельграна» пры падтрымцы фірмы «Герэньё». Ён меркаваў пастаноўку радыёсерыяла «Гераіні ў гісторыі» з Эвай ў якасці вядучай актрысы. Цыкл радыёп'ес, задума якіх належаў самой Эве, уключаў спектаклі аб вядомых жанчынах - імператрыцах, каралевах, актрысах (Жазефіне, Кацярыне II, Аляксандры Фёдараўне, Ганне Аўстрыйскай, лэдзі Гамільтан, Сары Бернар, Элеаноры Дузе і іншых).